https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава сустрэлася са студэнтамі БДУ


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Качанава пра студэнтаў БДУ: Прыгожыя, разумныя, эрудзіраваныя, але адчуваецца недаінфармаванасць

Сустрэча спікера са студэнцкай моладдзю была арганізавана па ўзаемнай ініцыятыве: студэнты БДУ раней агучвалі жаданне сустрэцца з прадстаўнікамі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Старшыня Савета Рэспублікі, у сваю чаргу, рэгулярна мае зносіны з моладдзю краіны на розных мерапрыемствах.

Гутарка Наталлі Качанавай са студэнтамі БДУ доўжылася больш за тры з паловай гадзіны. Падчас сустрэчы былі закрануты пытанні ў тым ліку аб перадвыбарчай гонцы на выбарах Прэзідэнта сёлета, перспектывах развіцця Беларусі.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла: гутарка ў БДУ зрабіла на яе самыя прыемныя ўражанні. «Яны прыгожыя, разумныя, эрудзіраваныя людзі, але адчуваецца недаінфармаванасць», — сказала Наталля Качанава пра студэнтаў і прапанавала ім працягваць сустрэчы і дыскусіі. У моладзі ёсць канкрэтныя канструктыўныя прапановы. Так, у аўдыторыі прысутнічаў студэнт, які вырабляе 3D-друк асадак для канцэнтратараў і апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Па просьбе медыкаў ён вырабляе і перадае іх у бальніцы, дзе лечаць пацыентаў з СОVID-19.

Студэнты падзякавалі Наталлю Качанаву за адкрытасць і адзначылі ўдалы фармат размовы. «Абмен думкамі, патрэбны, карысны, адбыўся. Быў лес рук, і вялікая колькасць пытанняў і адказаў. З цікавасцю ўспрынялі прапанову паўдзельнічаць у дзейнасці Маладзёжнага парламента і яго праектах», — такое меркаванне выказаў студэнт-магістрант факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Баранаў. Ён распавёў, што разам з іншымі студэнтамі гатовы аргументавана выкласці бачанне таго, як Міністэрству адукацыі і ВНУ трэба вырашаць сітуацыю з пропускамі заняткаў.

Папрасіўшы аб наступнай сустрэчы, студэнты паабяцалі прыйсці на яе з канкрэтнымі прапановамі. У канцы мерапрыемства каля паловы прысутных на ім студэнтаў скарысталіся магчымасцю пагутарыць са старшынёй Савета Рэспублікі па асабістых пытаннях.

Звязда, 4 лістапада 2020
 
Дата публикации:04.11.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:475
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Студенты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме