https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канферэнцыя міністраў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі прайшла 19 лістапада ў анлайн-рэжыме


Ад Міністэрства адукацыі Беларусі ў рабоце форуму прыняла ўдзел першы намеснік міністра Ірына Старавойтава. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства.
"З моманту далучэння Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў 2015 годзе нашай краінай у супрацоўніцтве з наглядальнай групай па Балонскім працэсе і еўрапейскімі калегамі праведзена значная работа, - паведаміла Ірына Старавойтава. - Асноўныя напрамкі рэфармавання нацыянальнай вышэйшай школы адпавядаюць агульнаеўрапейскім прынцыпам і крытэрыям і рэалізуюцца ў адпаведнасці з зацверджаным у 2018 годзе Стратэгічным планам дзеянняў па рэалізацыі асноўных задач развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі і інструментамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі".

Першы намеснік міністра падкрэсліла, што шмат зроблена, але шмат яшчэ трэба зрабіць. "Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць усім нашым еўрапейскім калегам, якія ўвесь гэты час былі разам з намі. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што Міністэрства адукацыі пацвярджае сваю прыхільнасць да далейшай імплементацыі прынцыпаў і інструментаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі. Імкнучыся да ўмацавання ўзаемавыгадных адносін, выказваем надзею на сумесную работу ў інтарэсах мірнага, стабільнага, устойлівага развіцця", - дадала яна.

У бягучым годзе арганізатарам Канферэнцыі міністраў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі выступіла Італія. Наступную Канферэнцыю ЕПВА ў 2024 годзе прыме Албанія. Удзельнікамі Балонскага працэсу з`яўляюцца 48 краін і шэраг міжнародных структур. У гэтым годзе да іх далучылася Сан-Марына.

19 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:426
 
Ключевые слова:
Форум Болонский процесс Реформы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме