https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У беларускіх школах будуць мэтанакіравана працаваць на прадухіленне булінгу


У новым навучальным годзе ў шэрагу школ краіны ў рамках эксперыментальнай дзейнасці будзе ўкаранёная беларуская мадэль «Дружалюбнае адукацыйнае асяроддзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», накіраваная на прадухіленне булінгу, псіхічнага і фізічнага гвалту сярод навучэнцаў.
Беларуская мадэль з’яўляецца вынікам навукова-даследчай работы па адаптацыі харвацкай мадэлі «Бяспечнае і падтрымліваючае асяроддзе ў школах», якую правёў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка ў партнёрстве з ЮНІСЕФ і пры фінансавай падтрымцы фонду «Польская дапамога» пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Укараненне мадэлі складаецца з сямі крокаў і будзе спрыяць фармаванню ў вучняў школ узаемнай павагі, уключэнню ў працэс прафілактыкі гвалту бацькоў, настаўнікаў і прадстаўнікоў мясцовых органаў улады.

Праект будзе рэалізоўвацца пры ўдзеле ментара — пазаштатнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу. Такая пазіцыя мае перавагі, якія заключаюцца ў даверным ўзаемадзеянні з работнікамі, дзецьмі і бацькамі, паколькі ментар непасрэдна не ўключаны ў сістэму субардынацыі і прафесійных адносін унутры школы і мае магчымасць захоўваць свежы погляд на звыклыя для калектыву з’явы.

Канчатковым вынікам рэалізацыі мадэлі з’яўляецца стварэнне умоў трансфармацыі ўстаноў адукацыі ў псіхалагічна бяспечнае месца. У будучыні, школы, якія паспяхова рэалізавалі ўсе крокі праграмы, змогуць атрымаць статус «дружалюбнай школы / гімназіі / ліцэя / каледжа».

Надзея Нікалаева
Звязда, 12 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:12.06.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:493
 
Ключевые слова:
Педагогика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме