https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 67 тыс. дзяцей адпачылі ў аздараўленчых лагерах Мінскай вобласці ў 2019 годзе


Аб гэтым паведаміў намеснік галоўнага ўрача Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вячаслаў Калячка.
"У 2019 годзе павялічылася колькасць аздараўленчых устаноў, у тым ліку з кругласутачным знаходжаннем. Адпаведна вырасла і колькасць тых, хто адпачыў у лагерах: калі ў 2018 годзе аздараўленне прайшлі амаль 63,5 тыс. чалавек, то ў 2019-м - больш за 67 тыс.", - расказаў Вячаслаў Калячка.

У рэгіёне прадаўжаецца рэалізацыя інфармацыйнага праекта "Школа - тэрыторыя здароўя", які праводзіцца ў мэтах стварэння здароўезберагальнага асяроддзя ў школах праз інтэграцыю педагагічных, інфармацыйных, інтэлектуальных і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.

Сутнасць праекта ў павышэнні матывацыі на захаванне здароўя, у далучэнні падрастаючага пакалення, педагогаў і бацькоў да здаровага ладу жыцця, фарміраванні ў дзяцей і падлеткаў ведаў аб тым, як зберагчы здароўе. У час праекта ва ўстановах працавалі над стварэннем аптымальнага рухальнага рэжыму для дзяцей з улікам іх узроставых, псіхалагічных і іншых асаблівасцей.

Рэзультатам работы стане захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей і падлеткаў, што прывядзе да зніжэння ўдзельнай вагі школьнікаў, маючых адхіленні ў фізічным развіцці і хранічныя хваробы.

У мінулым годзе ў праекце былі задзейнічаны 222 установы агульнай сярэдняй адукацыі з усіх раёнаў вобласці (у 2018-м - 40 школ у 20 раёнах). За гэты час ва ўстановах адрамантавалі харчаблокі, замянілі вучнёўскую мэблю, рэканструявалі сістэму асвятлення, спартыўныя залы і спартыўныя пляцоўкі. Плюс палепшыўся стан здароўя вучняў: павялічылася колькасць дзяцей першай групы здароўя і зменшылася колькасць вучняў падрыхтоўчай групы па фізкультуры і ЛФК.

Станоўчым прыкладам актыўнай работы ў праекце стала Лошніцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна. Яна пацвердзіла свой статус у рэспубліканскім конкурсе сярод школ Беларусі на лепшую рэалізацыю праекта "Школа - тэрыторыя здароўя" і атрымала дыплом пераможцы ў намінацыі "Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя, рэалізуе мерапрыемствы па прафілактыцы парушэнняў апорна-рухальнага апарату ў вучняў". Больш таго, школа была адзначана ў міжрэгіянальным конкурсе "Здаровае пакаленне" ў Санкт-Пецярбургу за праект "Ты шчаслівы заўтра, калі думаеш пра здароўе сёння".

30 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:530
 
Ключевые слова:
Летний отдых Детский оздоровительный лагерь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме