https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля 23 тысяч першакласнікаў сядуць за парты ў Мінску


Пра гэта паведаміла начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ілюшчэня.
У сталіцы больш як дзевяць тысяч сем`яў будучых першакласнікаў падалі заявы ва ўстановы адукацыі не па месцы жыхарства. А ўсяго плануецца, што за парты 1 верасня ў Мінску сядзе каля 23 тысяч першакласнікаў, гэта на 1200 чалавек больш, чым у папярэднім годзе.

Пасля адмены экзаменаў у пятыя класы гімназій і ўвядзення тэрытарыяльнага прынцыпу замацавання дзяцей за гэтымі ўстановамі дастаткова вялікая колькасць бацькоў засталася такім рашэннем незадаволеная.

Канешне, найбольш актуальная гэта сітуацыя для Мінска, дзе функцыянуе 50 гімназій, прычым пяць з іх раней не мелі пачатковых класаў. Дзве з апошніх усё ж такі набяруць першакласнікаў (13-я і 27-я гімназіі), але ў трох (№ 25, 41 і 42) сёлета набору пакуль не было. Рашэнні аб замацаванні за той ці іншай установай адукацыі канкрэтных вуліц і дамоў прымаліся адміністрацыямі раёнаў сталіцы, і гэту інфармацыю можна знайсці на іх сайтах.

А вось прымаць рашэнне аб залічэнні ў першыя класы не па месцы жыхарства будуць спецыяльныя камісіі, створаныя ў кожнай установе адукацыі, бо ў першую чаргу школа або гімназія абавязана прыняць усіх тых дзяцей, што тэрытарыяльна замацаваны за ёй. І толькі калі застануцца свабодныя месцы, на іх могуць прэтэндаваць іншыя дзеці. Камісіі будуць засядаць 29 жніўня. У іх склад увойдуць намеснікі дырэктараў і педагогі.

— Рашэнне аб залічэнні на свабодныя месцы не будзе прымацца кіраўніком аднаасобна, — запэўніла Марына Ілюшчэня. — Перавагу будуць мець дзеці, чые браты і сёстры ўжо вучацца ў гэтай установе адукацыі, альбо дзеці штатных супрацоўнікаў згаданай школы або гімназіі. Таксама будзе ўлічвацца чарговасць падачы заяў. Аб прынятым рашэнні бацькі будуць праінфармаваныя вусна або ў пісьмовай форме, калі яны пажадалі атрымаць пісьмовы адказ. Бацькам, чые дзеці не пройдуць на свабодныя месцы ў школах і гімназіях, будзе прапанавана звярнуцца ва ўстановы адукацыі, за якімі яны тэрытарыяльна замацаваны.

Спецыяліст падкрэсліла, што ў нарматыўных дакументах дакладна прапісаны ўсе алгарытмы дзеянняў кіраўнікоў устаноў адукацыі, таму праблемных сітуацый узнікнуць не павінна.

Усяго ў 2018/2019 навучальным годзе ў сталічных школах і гімназіях будуць навучацца больш за 193 тысячы школьнікаў, што амаль на тры тысячы чалавек больш у параўнанні з папярэднім навучальным годам. Ва ўстановах адукацыі адкрыюцца 858 першых класаў і 397 дзясятых класаў, з іх 241 — профільны.

— Сёлета Міністэрства адукацыі прапанавала на выбар дзве даты правядзення ўрачыстых лінеек: 31 жніўня і 1 верасня, — паведаміла начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец. — Мінск пайшоў па шляху шырокага абмеркавання з удзелам педагогаў, прадстаўнікоў адміністрацый раёнаў і, вядома, бацькоў. У нас вялікая кагорта першакласнікаў, і вельмі важна, каб у гэты дзень бацькі маглі быць разам са сваімі дзецьмі. Па той інфармацыі, якая цяпер да нас паступае, урачыстыя мерапрыемствы плануецца правесці 1 верасня. Такое жаданне выказвае досыць вялікая колькасць бацькоў.

А 3 верасня ў школах і гімназіях сталіцы ў рамках Года малой радзімы пройдуць тэматычныя ўрокі па адзінай тэме «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца». Педагогі плануюць правядзенне інтэрактыўных урокаў, урокаў-экскурсій на вуліцах, названых у гонар герояў

Першы званок прагучыць 1 верасня ў школе-новабудоўлі № 204 па вуліцы Яна Чачота, 18. Новая ўстанова адукацыі разлічана на 1020 месцаў, яна мае басейн, сучасныя спартыўныя пляцоўкі і тэнісныя корты.

Таксама завяршаецца будаўніцтва трох дзіцячых садкоў на 650 месцаў: у мікрараёнах Лошыца-6, Лебядзіны і на вуліцы акадэміка Карскага. З улікам дзіцячага садка, што быў уведзены ў Фрунзенскім раёне па вуліцы Шырмы ў красавіку, у 2018 годзе горад атрымае дадаткова 800 месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 23 жніўня 2018
 
Дата публикации:23.08.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:862
 
Ключевые слова:
Учебный год Мінск Первый звонок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме