https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па суадносінах колькасці студэнтаў і насельніцтва


Такія даныя апублікаваў 14 листапада ў аглядзе да Сусветнага дня студэнта (17 лістапада) Белстат.
У 2016/2017 навучальным годзе ў 51 установе вышэйшай адукацыі рэспублікі вучыліся 313 тыс. студэнтаў. Па іх колькасці ў разліку на 10 тыс. насельніцтва Беларусь мела самы высокі паказчык сярод краін СНД - 330 чалавек.

Следам па ўбываючай ідуць Украіна, Арменія, Расія, Кыргызстан, Казахстан, Таджыкістан, Малдова, Азербайджан.

У Беларусі сёння працуюць 34 універсітэты, 9 акадэмій і 8 інстытутаў, пераважная большасць з іх - дзяржаўныя. Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца па 15 профілях адукацыі, якія ўключаюць больш за 400 спецыяльнасцей і напрамкаў.

На дзённай форме навучання веды і прафесію атрымліваюць 172,6 тыс. чалавек, на завочнай - 139,2 тыс., на вячэрняй - 1,4 тыс. Пры гэтым колькасць дзяўчат крыху боьшая за колькасць маладых людзей.

Самымі запатрабаванымі застаюцца спецыяльнасці эканамічнага і юрыдычнага профіляў. Па іх навучаецца трэць усіх студэнтаў.

Таксама карыстаюцца попытам у рэспубліцы спецыяльнасці тэхнічнага профілю - да іх выказаў інтарэс кожны пяты студэнт. З педагогікай звязвае сваю будучыню кожны дзясяты.

Спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю выбіраюць 8 працэнтаў студэнтаў, медыцынскія - 7 працэнтаў.

У ВНУ рэспублікі ў 2016/2017 навучальным годзе вучылася больш за 15 тыс. грамадзян замежных дзяржаў (5 працэнтаў ад агульнай колькасці студэнтаў). У тым ліку з краін СНД - 73 працэнты, Кітая і Ірана - па 5 працэнтаў, Нігерыі - 3,5 працэнта, Лівана і Шры-Ланкі - па 1,9 працэнта, Індыі - 1,5 працэнта, Ірака - 1,1 працэнта.

Дзяржава заахвочвае маладых людзей, якія імкнуцца атрымаць вышэйшую адукацыю.

У 2016/2017 навучальным годзе 91 тыс. студэнтаў, або кожны другі студэнт дзённай формы навучання, атрымлівалі стыпендыю.

14 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.11.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1326
 
Ключевые слова:
Статистика Всемирный день студента Высшее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме