https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Студэнты БДУ перамаглі на міжнародным турніры прыродазнаўчых навук


БДУ стаў адзінай ВНУ, якая прадстаўляла Беларусь на міжнародным спаборніцтве.
Студэнцкая зборная БДУ і МДТУ імя М.Э. Баўмана (Расія) стала абсалютным пераможцам на VIII Міжнародным турніры прыродазнаўчых навук, паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Спаборніцтва праходзіла ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце.

У склад каманды ўвайшлі: чацвёртакурснікі хімічнага факультэта Вольга Сакалоўская, Аляксандра Фальчэўская, Уладзіслаў Кісін, біялагічнага факультэта Лізавета Кушнерава і студэнт Маскоўскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта імя М.Э. Баўмана Мікалай Нагібін.

Кіраўніком зборнай выступіў аспірант Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі імя М.С. Курнакова Расійскай акадэміі навук Канстанцін Сахараў.

"У фінале канкурсанты прадстаўлялі адну задачу міждысцыплінарнага характару: з галін хіміі, біялогіі і інжынерных навук. Яе рашэнне неабходна было адлюстраваць у прэзентацыі і абараніць перад удзельнікамі і членамі журы. Рэцэнзаванне і апаніраванне ажыццяўлялі студэнты з каманд супернікаў. Зборная "Энтрапія" прадставіла доследы з галіны фізікі. Гэта заданне канкурсантам прапанавала адна з расійскіх кампаній, якая распрацоўвае навуковыя наборы для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту", — распавялі ў прэс-службе ВНУ.

БДУ стаў адзінай ВНУ, якая прадстаўляла Беларусь на міжнародным спаборніцтве. Усяго ў ім удзельнічалі 28 каманд універсітэтаў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Новасібірска, Уфы, Іжэўска, Омска, Цюмені, Чалябінска, Белгарада, Варонежа, Екацярынбурга і Сімферопаля.

Мінск, 23 лістапада 2017
Sputnik
 
Дата публикации:23.11.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1151
 
Ключевые слова:
Конкурс Природоведение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме