https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінадукацыі Беларусі плануе распрацаваць да 2020 года больш як 180 новых падручнікаў для школ і гімназій


Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
З 2016 па 2020 год у Міністэрстве адукацыі запланавана выданне 299 найменняў падручнікаў, у тым ліку 185 найменняў - гэта абсалютна новыя выданні,  паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоўна падагульняючай калегіі ведамства.

"Адна з галоўных задач, якая стаіць цяпер перад намі, - пошук і прыцягненне да работы над стварэннем падручнікаў лепшых у краіне, самых кваліфікаваных аўтарскіх калектываў", - сказаў міністр. З верасня 2015 года быў аб`яўлены конкурс на стварэнне вучэбных дапаможнікаў, праведзены тры этапы конкурсу, цяпер праходзіць чацвёрты.

"Мы накіравалі пісьмы ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі, Акадэмію навук з запрашэннем вучоных, выкладчыкаў, настаўнікаў да ўдзелу ў конкурсе на напісанне падручнікаў для школы. На жаль, актыўнае ўзаемадзеянне па гэтым напрамку можна адзначыць толькі з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, педагогі гэтай ВНУ вельмі актыўна падключыліся да работы", - падкрэсліў ён.

Міністр расказаў, што з 2015/2016 навучальнага года пачаўся пераход на адносную завершанасць II ступені (9-ы клас) і ўведзена профільнае навучанне на III ступені (10-11-я класы) агульнай сярэдняй адукацыі (напрыклад, у 9-м класе поўнасцю завершаць курс гісторыі, тады як раней у 9-м класе ён завяршаўся на пачатку 20-га стагоддзя). Для гэтага ўнесены змяненні ў тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі, што дае магчымасць вывучаць на павышаным узроўні два-тры вучэбныя прадметы ў тым спалучэнні, якое патрабуецца пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі на пэўныя спецыяльнасці.

"Нашы спецыялісты ўжо завяршылі работу над новымі вучэбнымі праграмамі, якія змогуць забяспечыць два ўзроўні вывучэння вучэбнага матэрыялу - базавага і павышанага. Ужо зацверджана канцэпцыя базавага падручніка, ажыццяўляецца карэкціроўка дзеючых і распрацоўка новых вучэбных дапаможнікаў (падручнікаў) па вучэбных прадметах у адпаведнасці з канцэпцыяй базавага падручніка", - падкрэсліў міністр.

Школы, гімназіі, агульнаадукацыйныя ліцэі ў планавым парадку забяспечваюцца неабходнай вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратурай, умацоўваецца іх вучэбная база. "Мы праводзім вялікую работу па павышэнні якасці нацыянальных падручнікаў.

Распрацавалі мадэль падручніка-навігатара - гэта электронная кніга з інтэграванымі інтэрактыўнымі элементамі. Распрацаваны электронныя адукацыйныя рэсурсы, якія ўключаюць больш як 200 вучэбных курсаў, падрыхтаваных у адпаведнасці са зместам вучэбных праграм па вучэбных прадметах і ўзроставымі пазнавальнымі магчымасцямі вучняў", - сказаў міністр.

17 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.02.2016
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1302
 
Ключевые слова:
Учебники Конкурс Школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме