https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінадукацыі: у навучэнцаў важна сфармаваць павагу да культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа


У Міністэрстве адукацыі прайшоў Рэспубліканскі семінар-нарада "Турысцка-экскурсійная дзейнасць як адзін з рэсурсаў патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі"
У навучэнцаў важна сфармаваць павагу да культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Аляксандр Мацюшонак у час Рэспубліканскага семінара-нарады «Турысцка-экскурсійная дзейнасць як адзін з рэсурсаў патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі».

«Міністэрства адукацыі ва ўзаемадзеянні з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам забяспечвае выкананне комплексу мерапрыемстваў па развіццю адукацыйнага турызму. Сёння вялікая работа праводзіцца на ўзроўні дзяржавы, прымаецца шэраг мер па падтрымцы адукацыйнага турызму, а таксама турызму ў цэлым. Сённяшні семінар праводзіцца ў мэтах далейшага ўдасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі. Па патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў, а таксама развіццю адукацыйнага турызму праз трансляцыю эфектыўных форм і метадаў уключэння вучняў у турысцка-экскурсійную дзейнасць», — падкрэсліў Аляксандр Мацюшонак.

Ён таксама нагадаў аб прынятай пастанове Савета Міністраў, якая дае магчымасць установам, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўляць набыццё білетаў пры наведванні экскурсій для вучняў 1-11-х класаў. Гэта таксама датычыцца шостага школьнага дня. Такім чынам, аплата праводзіцца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў.

«Важна адзначыць, што ў рамках пагаднення паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі ўстаноўлены адзіны бясплатны дзень для наведвання дзяржаўных музеяў прафесійна-тэхнічнай, сярэдне-спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі», — сказаў начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Мінадукацыі.

Гэты год адзначаецца знакавай датай — 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адпаведна, асаблівую актуальнасць набываюць пытанні фарміравання ў вучняў павагі да культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа, падзей у гады ВАВ і пасляваенны перыяд, у тым ліку звязаны з генацыдам беларускага народа. Акрамя таго, неабходна ўдзяліць увагу выхаванню патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

«Ва ўсіх рэгіёнах краіны распрацаваны даведнікі тэматычных экскурсій для навучэнцаў, сфармаваны турыстычныя экскурсійныя маршруты і клубы па Беларусі. Для вучняў арганізавана наведванне знакавых гісторыка-культурных аб’ектаў. Так, па выніках першага паўгоддзя 2023/2024 навучальнага года прыблізна 21 працэнт вучняў 1-11 класаў наведалі знакавыя турыстычныя аб’екты, — заявіў Аляксандр Мацюшонак. — Упэўнены, што сённяшні семінар дапаможа павысіць эфектыўнасць арганізацыі турысцка-экскурсійнай работы з навучэнцамі ва ўстановах адукацыі».

Звязда, 21 лютага 2024
 
Дата публикации:21.02.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:243
 
Ключевые слова:
Семинар Туризм в Беларуси Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме