https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зацверджана вучэбная праграма школьнага факультатыву "Азбука маральнасці" для 2-3 класаў


Гэта прадугледжана пастановай Мінадукацыі ад 25 студзеня 2024 года нумар 12, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства адукацыі зацвердзіла вучэбную праграму факультатыўных заняткаў "Азбука маральнасці" для 2-3 класаў устаноў адукацыі, рэалізуючых адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. 

"Актуальнасць вучэбнай праграмы абумоўлена тым, што Канцэпцыяй няспыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі абазначаны змест выхавання, які грунтуецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы. Адным з асноўных складнікаў выхавання з`яўляецца маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, фармаванне этычнай, эстэтычнай культуры. Малодшы школьны ўзрост (7-10 гадоў) з`яўляецца сензітыўным перыядам для засваення сацыяльных норм і фармавання сацыяльна значных якасцей асобы", - гаворыцца ў дакуменце.

Гэта вучэбная праграма накіравана на стварэнне ўмоў для фармавання ў вучняў уяўленняў аб маральных асновах стасункаў, развіццё маральных пачуццяў (сумленнасці, спачування і суперажывання, любові, даверу і прыхільнасці да людзей, абавязку і іншых), выхаванне высокіх маральных якасцей (дабрыні, міласэрнасці, сумленнасці, справядлівасці, сціпласці і далікатнасці, працавітасці і іншых), фармаванне норм паводзін (ветлівасці, тактоўнасці, чалавечай годнасці, павагі да старэйшых, захаванне правіл этыкету і іншых) з дапамогай твораў дзіцячай літаратуры, мультыплікацыйных фільмаў, музычных твораў, прыказак і прымавак.

Праграма разлічана на 69 гадзін: 2 клас - 34 гадзіны, 3 клас - 35 гадзін (па 1 гадзіне на тыдзень). Адзначаецца, што колькасць вучэбных гадзін, прадугледжаная на вывучэнне навучальнага матэрыялу адпаведнай тэмы, з`яўляецца прыкладнай і залежыць ад пажаданняў педагагічнага работніка ў выбары педагагічна абгрунтаваных метадаў навучання і выхавання, відаў дзейнасці, арганізуемых педагагічным работнікам, і вучэбна-пазнавальных магчымасцей вучняў. Педагагічны работнік, разглядаючы каляндарна-тэматычнае планаванне, мае права пераразмеркаваць колькасць гадзін на вывучэнне тэм у межах гадзін, прапанаваных гэтай вучэбнай праграмай.

Вучэбная праграма складаецца з васьмі модуляў: "Уводзіны", "З чаго пачынаецца Радзіма?", "Маральныя асновы стасункаў. Культура стасункаў", "Добрымі справамі мы напоўнім свет", "Азбука маральнасці ў сям`і", "Азбука маральнасці ў школе", "Экалагічная культура чалавека", "Чалавек працай славіцца".

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

3 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Школьная программа Факультатив Азбука моральности
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме