https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі створана дарожная карта па павышэнні якасці школьных падручнікаў


Аб гэтым паведаміла намесніца дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па метадычнай рабоце Людміла Раманоўская.
Людміла Раманоўская. падкрэсліла, што пытанні якасці навучальных дапаможнікаў для школ знаходзяцца на пастаянным кантролі не толькі Міністэрства адукацыі, але і кіраўніцтва краіны.

«З улікам вынікаў аналізу, выяўленых праблем забяспечваецца работа па ўстараненні недахопаў і павышэнні эфектыўнасці функцыянавання сістэмы адукацыі. Для шырокага абмеркавання пытанняў выкарыстання ў адукацыйным працэсе абноўленых навучальных дапаможнікаў праведзены дыялогавыя пляцоўкі на базе абласных інстытутаў развіцця адукацыі. Мерапрыемствы прайшлі з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванца і яго намесніка Аляксандра Кадлубая. У рабоце дыялогавых пляцовак прынялі таксама ўдзел аўтары навучальных дапаможнікаў, рэцэнзенты, настаўнікі, у тым ліку ўдзельнікі доследнай праверкі, метадысты ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, прадстаўнікі ВНУ. Агульная колькасць удзельнікаў склала амаль 400 чалавек», — праінфармавала Людміла Раманоўская.

На дыялогавых пляцоўках абмяркоўваліся пытанні аб напрамках удасканалення праграм і дапаможнікаў па вучэбных прадметах, метадычнай падтрымкі настаўнікаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі. Удзельнікамі ўзнімаліся пытанні аб адпаведнасці аб’ёму вучэбнага матэрыялу для аднаго ўрока (колькасць вывучаемых элементаў) часу, адведзенаму на яго вывучэнне; упарадкаванні структуры і ўмоўных абазначэнняў навучальных дапаможнікаў па прадмеце; разнастайнасці форм прадстаўлення дадатковых матэрыялаў да дапаможнікаў на электронным адукацыйным рэсурсе (з доступам па QR-кодзе); а таксама аб выданні вучэбных матэрыялаў для павышэння ўзроўню вывучэння прадмета на друкаванай аснове.

«На аснове атрыманых прапаноў сфармаваны план мерапрыемстваў — дарожная карта — па павышэнні якасці навучальных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя мерапрыемствы маюць комплексны характар і прадугледжваюць карэкціроўку нарматыўных прававых і інструктыўна-метадычных дакументаў, удасканаленне метадычнай падтрымкі педагагічных кадраў, удасканаленне механізмаў нацыянальнага навучальнага кнігавыдання, перагляд планаў выпуску навучальных выданняў з улікам неабходнасці першачарговага перавыдання навучальных дапаможнікаў, якія патрабуюць істотнай карэктоўкі», — адзначыла намеснік дырэктара НІА.

Усе прапановы з дыялогавых пляцовак будуць сістэматызаваны і абмеркаваны на круглых сталах з аўтарскімі калектывамі, на пасяджэннях прадметных секцый Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі.

«Больш глыбокаму разуменню, што такое сучасны школьны падручнік, якім ён павінен быць, будзе садзейнічаць работа пастаянна дзеючага рэспубліканскага семінара, які з верасня 2022 года арганізуе Нацыянальны інстытут адукацыі. Мы запрашаем да ўдзелу ў семінары аўтараў навучальных дапаможнікаў, рэцэнзентаў, удзельнікаў доследнай праверкі, педагогаў», — рэзюмавала Людміла Раманоўская.

Звязда, 15 жніўня 2022
 
Дата публикации:15.08.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:969
 
Ключевые слова:
Учебники Книгоиздание Среднее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме