https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка прапануе Тамбоўскай вобласці Расіі дапамогу ў мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу гэтага рэгіёна


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 4 жніўня на сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Тамбоўскай вобласці Алегам Беціным.
"Адна з ключавых тэм нашай сённяшняй сустрэчы - супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе. Агульны інтарэс выклікаюць абмен перадавымі тэхналогіямі, развіццё ўзаемадзеяння паміж вучонымі і аграрыямі", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць фундаментальная даследчая база, і прапанаваў вучоным сумесна папрацаваць у галіне селекцыі, генетыкі, аховы раслін, стварэння высокапрадукцыйных сартоў сельгаскультур, парод жывёл, а таксама рэсурсазберагальных тэхналогій. "Мы гатовы прыняць удзел у мадэрнізацыі вашых жывёлагадоўчых комплексаў і, калі трэба, будаўніцтве аграгарадкоў, гатовы забяспечыць самай перадавой сельскагаспадарчай тэхнікай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь таксама гатова супрацоўнічаць з Тамбоўскай вобласцю ў пытанні паставак аўтобусаў і тралейбусаў, прадастаўленні будаўнічых паслуг, забеспячэнні патрэбнасцей рэгіёна ў грузавой, кар`ернай, дарожна-будаўнічай, спецыяльнай і камунальнай тэхніцы, ліфтавым абсталяванні.

"У апошнія гады наша рэспубліка вядзе актыўную работу па павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці, па стварэнні інавацыйных прадуктаў, арыентаваных на экспарт. І ў гэтым напрамку мы таксама гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва з вамі. Нам ёсць што прапанаваць у сферы адукацыі, медыцыны, культуры, спорту, турызму", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за мінулыя пяць гадоў тавараабарот Беларусі з Тамбоўскай вобласцю вырас больш як у два разы. У гэтым расійскім рэгіёне ўжо арганізаваны дылерскія і сэрвісныя цэнтры "Гомсельмаша", "Амкадора", МТЗ і іншых буйнейшых беларускіх вытворцаў. Паспяхова функцыянуюць фірменныя гандлёвыя дамы шэрага вядомых гандлёвых марак.

Напярэдадні першага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Тамбоўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць і па магчымасці вырашыць праблемныя пытанні, якія перашкаджаюць больш актыўнаму развіццю двухбаковага ўзаемадзеяння. "Вы павінны быць упэўнены, што калі нашы дамоўленасці адбудуцца, мы будзем надзейным партнёрам, як і для іншых рэгіёнаў Расіі. Мы абавязкова будзем выконваць нашы дамоўленасці", - дадаў Прэзідэнт.

4 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.08.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1380
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Тамбов Агрогородки Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме