https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь шукае нетрадыцыйныя формы супрацоўніцтва з Тамбоўскай вобласцю


У Мінску 4 жніўня адбылася сустрэча прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з кіраўніком адміністрацыі Тамбоўскай вобласці Алегам Беціным.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, Мясніковіч прапанаваў ужо сёння абмеркаваць новыя інструменты, механізмы, якія дазволілі б партнёрам выйсці за межы традыцыйных форм супрацоўніцтва. У цэлым прэм`ер адзначыў станоўчую дынаміку развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. Яно ёсць як у гандлёва-эканамічных адносінах, так і ў сацыяльнай сферы, падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

У сваю чаргу Алег Бецін прапанаваў Беларусі пашырыць двухбаковае ўзаемадзеянне за кошт новых форм супрацоўніцтва. Гандлёвае супрацоўніцтва — гэта добра, але яно мае мяжу насычэння, — сказаў кіраўнік адміністрацыі. — Нам трэба ісці далей, знаходзіць новыя формы ўзаемадзеяння".

"У Мічурынску ёсць навукаград аграрнага профілю, дзе займаюцца селекцыяй пладоў. У Беларусі цяпер таксама ідзе развіццё садоў. Патрэбны новыя перспектыўныя гатункі,— адзначыў Бецін. — Таму мы маглі б узаемадзейнічаць у гэтым плане". Таксама ў навукаградзе, паводле слоў кіраўніка адміністрацыі Тамбоўскай вобласці, створаны шэраг буйных кампаній, якія займаюцца бульбай. Беларускія вучоныя працуюць там на пастаяннай аснове, займаюцца селекцыяй гатункаў. Аднак акрамя пытанняў перадпродажнай падрыхтоўкі бульбы бакі маглі б займацца яе перапрацоўкай, разглядаць пытанні захоўвання, захавання карысных уласцівасцяў. "Гэты кірунак быў бы вельмі прадуктыўным", — лічыць Бецін. Перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ён таксама бачыць у развіцці гатункаў збожжавых, цукровых буракоў і інш.

Па выніках 2013 года тавараабарот паміж Беларуссю і Тамбоўскай вобласцю перавысіў 44 млн. долараў, павялічыўшыся больш чым на 9% у параўнанні з 2012 годам. Аснову беларускага экспарту склалі пастаўкі нафтапрадуктаў, машын і механізмаў для ўборкі і намалоту сельскагаспадарчых культур, нятканых матэрыялаў, ялавічыны.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 жніўня 2014
 
Дата публикации:04.08.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1170
 
Ключевые слова:
Тамбов Товары из Беларуси Товароборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме