https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія паабяцала павялічыць пастаўкі нафты ў Беларусь у IV квартале да 5,3 млн. тон


Пра гэта паведаміў 2 лістапада на пасяджэнні Савета міністраў першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
Па выніках чарговага раўнда перамоў, якія прайшлі ў Маскве 31 кастрычніка і 1 лістапада, дасягнута дамоўленасць, што ў IV квартале гэтага года Расія паставіць у Беларусь 5,3 млн. тон нафты.

Раней Масква заяўляла пра планы скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь у IV квартале 2012 года з 5,3 млн. да 4 млн. тон у адказ на "растваральны" бізнес, якім беларускі бок займаўся ў першым паўгоддзі. Нафтапрадукты, вырабленыя ў Беларусі з расійскай сыравіны, экспартаваліся ў Еўропу пад выглядам растваральнікаў і разбавіцеляў, якія не абкладаюцца экспартнай пошлінай. Паколькі гэта пошліна павінна была паступаць у расійскі бюджэт, Расія не далічылася буйной сумы. Першапачаткова эксперты ацэньвалі нанесены ўрон у 2 млрд. долараў.

У кастрычніку, паводле даных расійскай статыстыкі, у Беларусь было пастаўлена 1 млн. 347 тыс. тон нафты, ці на 22% менш, чым у верасні.

26 кастрычніка віцэ-прэм`ер РФ Аркадзь Дварковіч паведаміў, што пытанне аб`ёмаў паставак нафты ў Беларусь у 2012 і 2013 гадах бакі абмяркоўваюць ва ўвязцы з рашэннем праблемы экспарту Мінскам растваральнікаў.

29 кастрычніка інфармаваная крыніца паведаміла, што Масква патрабуе ад Беларусі кампенсаваць 1,5 млрд. долараў у якасці недаатрыманай пошліны ад "растваральнага" бізнесу.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, на пасяджэнні Саўміна 2 лістапада Сямашка заявіў, што перамовы ў Маскве прайшлі нармальна. Па выніках 2012 года, адзначыў ён, Беларусь павінна імпартаваць 21,5 млн. тон расійскай нафты, як гэта прадугледжана паліўна-энергетычным балансам Саюзнай дзяржавы.

Паводле слоў віцэ-прэм`ера, дакумент пра аб`ёмы паставак нафты ў IV квартале 2012 года павінен быць падпісаны да 15 лістапада.

Наконт паставак расійскай нафты ў 2013 годзе Сямашка паведаміў: "Па наступным годзе мы гаворым, што 23 мільёны тон — гэта непахісная лічба".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2012
 
Дата публикации:05.11.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1978
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефть Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме