https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларуская вёска" з`явіцца ў Ленінградскай вобласці


Беларусь ажыццявіць у Ленінградскай вобласці пілотны будаўнічы праект пад умоўнай назвай "Беларуская вёска", паведаміў 9 лістапада журналістам першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
Беларускі бок і расійскі рэгіён дамовіліся, што не пазней чым у першым квартале 2013 года Беларусь пачне ажыццяўленне двух пілотных будаўнічых праектаў у Ленінградскай вобласці. Праект пад умоўнай назвай "Беларуская вёска" прадугледжвае будаўніцтва аграгарадка па беларускаму ўзору ў расійскім рэгіёне. Будзе выбрана вёска, у якой створаць добрыя, гарадскія ўмовы жыцця, растлумачыў Уладзімір Сямашка. У рамках яшчэ аднаго праекта беларускі бок плануе на конкурсных умовах пабудаваць пад ключ жылы пасёлак у Ленінградскай вобласці.

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка ў сваю чаргу адзначыў зацікаўленасць ва ўдзеле беларускіх партнёраў у праграме па сацыяльнаму развіццю вёскі ў расійскім рэгіёне. "Гэта звязана і з сацыяльным будаўніцтвам у вёсцы, і з тэхнічным пераўзбраеннем вёскі, і з пастаўкамі сельгастэхнікі. Тут мы разлічваем на добрыя партнёрскія адносіны", - адзначыў ён. Таксама ёсць праграма сацыяльнага будаўніцтва жылля ў цэлым па Ленінградскай вобласці. "Мы спадзяёмся, што нашы беларускія партнёры прымуць удзел у конкурсах, каб дапамагчы нам пабудаваць патрэбны аб`ём сацыяльнага жылля", - адзначыў Аляксандр Драздзенка.

Дэлегацыя Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам наведвае Беларусь з візітам з 8 па 9 лістапада. Сёння ва ўрадзе Беларусі адбылася сустрэча першага віцэ-прэм`ера Уладзіміра Сямашкі з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам, у час якой бакі падпісалі праграму гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва ўрада Беларусі і Ленінградскай вобласці на 2013-2015 гады. Таксама сёння падпісаны пратакол чацвёртага пасяджэння сумеснай камісіі па развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Ленінградскай вобласці. Наступнае пасяджэнне камісіі будзе праведзена ў Санкт-Пецярбургу ў першай палавіне 2013 года.

9 лістапада 2012, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.11.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1782
 
Ключевые слова:
Агрогородок Строительство Беларусь-Россия Ленинградская область
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме