Праваахоўнікі Беларусі і Расіі сумеснымі намаганнямі ў 2023-2024 гадах прадухілілі чатыры тэрарыстычныя акты, паведаміў на пасяджэнні Аб`яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы, што праходзіць у Магілёве, кіраўнік МУС Рэспублікі Іван Кубракоў.
Паводле слоў міністра, цяпер пытанні процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму выклікаюць асаблівую заклапочанасць.
"У выніку агульных намаганняў у 2023–2024 гадах папярэджана чатыры тэракты ў дачыненні да службовых асоб і аб`ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расіі", – сказаў ён.
Кубракоў таксама паведаміў, што наркакантроль дзвюх дзяржаў пры аналізе даных аб крыптавалютных аперацыях атрымаў звесткі аб 35 асобах, якія маюць дачыненне да абароту наркотыкаў у Беларусі. У выніку ўсе яны былі прыцягнуты да адказнасці.
Беларускія і расійскія вартавыя парадку сумесна правялі 10 міжнародных "кантраляваных паставак" наркотыкаў, па сямі - затрыманы арганізатары і ўдзельнікі наркатрафіку.
Міністр расказаў, што ў мінулым годзе ў РФ былі затрыманы 964 грамадзяніны, якіх шукала беларуская міліцыя. У сваю чаргу беларускі бок выявіў 185 зламыснікаў, якія знаходзяцца ў вышуку ў Расіі.