https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падпісаны трохгадовы кантракт на пастаўку расійскага газу ў Беларусь


Пра гэта паведамілі ў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь".
Падрабязнасці кантракта ўдакладняюцца. Як паведамляў раней першы намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка, падрыхтаваны да падпісання дакумент прынцыпова не адрозніваўся ад дзеючага. "Мы не адышлі ад той прынцыповай формы ў цэнаўтварэнні, якая была. З-за таго што курс расійскага рубля пайшоў уніз, з 1 студзеня для нас цана на газ крыху знізіцца. Сёння яна амаль $168 за 1 тыс. куб.м, а будзе недзе $154-155", - растлумачыў тады першы віцэ-прэм`ер.

Гаворачы аб аб`ёмах паставак, Уладзімір Сямашка адзначыў, што Беларусь атрымае прыроднага газу пад поўную патрэбнасць. "На ўзроўні 22 млрд куб.м газу ў год. Іншы раз гэтыя аб`ёмы не выбіраем, у кантракце ёсць допуск плюс 5 працэнтаў, мінус 10 працэнтаў", - сказаў ён.

Дзеючы трохгадовы кантракт на пастаўку "Газпрамам" прыроднага газу для Беларусі заканчваецца 31 снежня 2014 года.

Не выключана, што бакі падпісалі таксама кантракт на транспарціроўку газу праз тэрыторыю Беларусі на наступныя тры гады.

16 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.12.2014
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1328
 
Ключевые слова:
Газпром Контракт Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме