https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Высокатэхналагічны сектар, IT і сфера паслуг - найбольш перспектыўныя напрамкі для прыцягнення інвестыцый у эканоміку Беларусі


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас ў Лондане ў час інвестыцыйнага саміту ЕБРР для краін - удзельніц "Усходняга партнёрства".
Мегальготы ў "Вялікім камені" і рэкорды ІТ

"Высокатэхналагічны сектар сёння ў фокусе ўвагі ўрада Беларусі. У нас створана спецыяльная юрысдыкцыя - Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", дзе мы развіваем і падтрымліваем высокатэхналагічную прамысловасць, новыя матэрыялы, нана- і біятэхналогіі, фармацэўтычную прамысловасць. У гэтым парку створаны мегальготы для інвестараў - як падатковыя, так і па набыцці зямлі ва ўласнасць", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Акрамя таго, для рэзідэнтаў парка створаны спрыяльны адміністрацыйны рэжым - рэгістрацыя прадпрыемстваў праходзіць у вельмі кароткія тэрміны па прынцыпе аднаго акна. 

"Сёння гэты парк паказвае ўражальны рост, да нас прыходзяць інвестары практычна з усяго свету. Мы разлічваем, што за гэтым напрамкам будучыня ў Беларусі", - дадаў прэм`ер-міністр.

Яшчэ адным напрамкам для інвестыцый ён назваў IT-сектар, паколькі ў Беларусі створаны спецыяльны рэжым работы для рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, дзейнічаюць элементы англійскага права. 

"Сёння ПВТ расце на 30-40 працэнтаў у год. Мы чакаем, што па 2019 годзе толькі экспарт Парка высокіх тэхналогій прынясе ў краіну $2 млрд", - адзначыў Сяргей Румас.

Акрамя таго, урад вітае інвестыцыі ў сектар паслуг. Дзякуючы зручнаму геаграфічнаму становішчу Беларусі выгадна ўкладанне сродкаў у транспартны сектар. Інвестараў можа прыцягнуць гасцінічны і рэстаранны бізнес, сектар адукацыйных паслуг і медыцынскі турызм.

"У цэлым сёння сектар паслуг дэманструе апераджальны рост у параўнанні з асноўнай эканомікай. Мы ўсяляк падтрымліваем прыход інвестараў і лічым, што за гэтым сектарам таксама вялікая будучыня", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

22 лістапада 2019, Лондан
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Парк высоких технологий
Просмотров:76
 
Ключевые слова:
Технологии Инвестиции "Восточное партнёрство" Великобритания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме