https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі вядзецца работа па павелічэнні аб`ёмаў вытворчасці таматаў і агуркоў у міжсезонны перыяд


Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказала начальніца упраўлення гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава.
Адносна вытворчасці таматаў і агуркоў яна адзначыла, што МАРГ сумесна з Мінсельгасхарчам ужо вызначана гадавая патрэбнасць у гэтай агародніне на 2023 год. "Цяпер вядзецца работа з улікам павелічэння аб`ёмаў вытворчасці таматаў і агуркоў менавіта ў міжсезонны перыяд, калі сваёй прадукцыі ў нас недастаткова з-за кліматычных умоў", - расказала Наталля Мельнікава.

Паводле яе слоў, пачалася ўжо работа з буйнымі гандлёвымі сеткамі і вытворцамі Беларусі па заключэнні дагавораў на пастаўкі свежай плодаагародніннай прадукцыі.

"Спадзяёмся, што ў гэтым годзе з гандлёвымі сеткамі будзе заключана больш дагавораў на міжсезонны перыяд, чым на перыяд 2022-2023 гадоў. Закладваць стабілізацыйныя фонды звыш патрэбнасцей не мае сэнсу, таму што прадукцыя не будзе запатрабавана суб`ектамі гандлю", - сказала на заканчэнне начальнік упраўлення гандлю і грамадскага харчавання МАРГ.

28 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Продовольственная безопасность Стабилизационный фонд Парники
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме