https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па выніках несанкцыянаванай акцыі 22 чэрвеня ў Мінску былі аштрафаваныя 33 яе ўдзельнікі


Па выніках несанкцыянаванай акцыі 22 чэрвеня ў Мінску былі аштрафаваныя 33 яе ўдзельнікі. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле даных ГУУС, 22 чэрвеня з 19.00 да 20.00 у несанкцыянаваных мерапрыемствах у цэнтры сталіцы ўзялі ўдзел каля паўтары тысячы чалавек. "Супрацоўнікамі міліцыі праводзілася актыўная тлумачальная праца аб парушэнні грамадзянамі норм адміністрацыйнага заканадаўства, на што ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі ніяк не рэагавалі і працягвалі знаходзіцца ў месцы збору", — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце ГУУС.

Падчас прафілактычных мерапрыемстваў былі затрыманыя каля 200 найболей актыўных удзельнікаў акцыі, якія для далейшага разбору былі дастаўленыя ў тэрытарыяльныя РУУС Мінска. Пасля высвятлення асобы большасць затрыманых былі адпушчаныя без складання адміністрацыйнага пратакола.

23 чэрвеня ў раённых судах Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да 33 найболей актыўных удзельнікаў падзей. За парушэнне арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) усе яны былі аштрафаваныя на суму ад 70.000 да 1.050.000 рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:24.06.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2642
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Флешмоб Интернет Хулиганство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме