https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 450 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ) прынята ў Беларусі з пачатку года


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.
"Выконваць патрабаванні абавязковых тэхнічных рэгламентаў і забяспечваць якасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі і паслуг дапамагаюць дзяржаўныя стандарты. Фонд гэтых дакументаў, якія дзейнічаюць у Беларусі, цяпер налічвае каля 30 тыс. На працягу 2020 года зацверджана больш за 450 дзяржстандартаў (СТБ і ДАСТ). Новыя распрацоўкі датычыліся машынабудаўнічай, транспартнай, будаўнічай, электратэхнічнай, харчовай і іншых галін, сферы паслуг, сістэм менеджменту, стварэння безбар`ернага асяроддзя. Акрамя таго, адменены 384 стандарты, патрабаванні якіх перасталі быць актуальнымі", - расказалі ў прэс-службе.

Каля 60 працэнтаў прынятых дзяржаўных стандартаў гарманізаваны з патрабаваннямі міжнародных і еўрапейскіх. Гэта прадастаўляе беларускім вытворцам гатовыя тэхнічныя рашэнні, распрацаваныя сусветнымі лідарамі прамысловасці і прызнаныя на міжнародным або рэгіянальным узроўнях, садзейнічае ўстараненню тэхнічных бар`ераў для росту экспартных магчымасцей.

Таксама падрыхтаваны праект плана дзяржаўнай стандартызацыі Беларусі на 2021 год. У планах распрацоўка 8 змяненняў да тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС, а таксама каля 300 СТБ і ДАСТ, у тым ліку і змяненняў да іх, у розных галінах. 218 дзяржаўных стандартаў будуць гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі. "Больш за 50 ДАСТ будуць распрацаваны ў падтрымку рэалізацыі тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС на нізкавольтнае абсталяванне, парфумерна-касметычную прадукцыю, электрамагнітную сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў, абмежаванне прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыёэлектронікі, нафту, падрыхтаваную да транспартавання і выкарыстання. Звыш 30 дзяржстандартаў будуць накіраваны на садзейнічанне паэтапнаму зніжэнню выкарыстання палімернай упакоўкі з замяшчэннем яе на экалагічна бяспечную. Прадугледжана распрацоўка дзяржаўных стандартаў у галіне сістэм менеджменту", - адзначылі ў Дзяржстандарце.

У Беларусі дапрацоўваюць праект праграмы "Якасць" на 2021-2025 гады. Дакумент будзе сканцэнтраваны на стварэнні ўмоў для далейшага развіцця нацыянальнай інфраструктуры якасці і падтрымання яе на сучасным узроўні. Ён закране ў першую чаргу сферу рэальнай вытворчасці і будзе ўключаць такія блокі, як тэхнічнае нарміраванне, стандартызацыя, акрэдытацыя, выпрабаванні, кампетэнтнасць, матывацыя, стымуляванне, прапаганда ідэй якасці і дзелавой дасканаласці. Развіццё кожнага з іх мае важнае значэнне для арганізацый у цэлым. Галіновы разрэз пытанняў якасці будзе адлюстраваны ў комплексных праграмах развіцця галін, распрацоўка якіх прадугледжана для рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступныя пяць гадоў.

Дзяржстандарт Беларусі ўносіць значны ўклад у развіццё сістэм тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі ў ЕАЭС. На гэты час прынята 48 адзіных тэхнічных рэгламентаў саюза, 43 з якіх уступілі ў сілу. Распрацоўваюцца 11 новых, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да кармоў і кармавых дабавак, мяса птушкі і прадукцыі яе перапрацоўкі, прадукцыі, прызначанай для аховы насельніцтва пры надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, матэрыялаў, якія кантактуюць з ежай, высакавольтнага абсталявання, трамваяў і інш. На фінішнай стадыі распрацоўкі знаходзяцца падрыхтаваныя Беларуссю праекты змяненняў у тэхнічныя рэгламенты па бяспецы нізкавольтнага абсталявання, электрамагнітнай сумяшчальнасці тэхнічных сродкаў, сельскагаспадарчых і лесагаспадарчых трактароў і прычэпаў да іх.

Сусветны дзень якасці ў гэтым годзе адзначаецца 12 лістапада. Еўрапейскі тыдзень якасці праходзіць з 9 па 15 лістапада пад дэвізам "Якасць як канкурэнтная перавага ва ўмовах нявызначанасці".

12 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.11.2020
Тематика:ЕАЭС, Беларусь
Просмотров:384
 
Ключевые слова:
Стандартизация Технический регламент Европейская неделя качества
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме