https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


9 лістапада МНС пачынае інфармацыйную кампанію супраць неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні


Пра гэта паведамілі на сайце МНС.
Рэспубліканскі цэнтр прапаганды МНС з 9 лістапада запускае новую інфармацыйную кампанію «Не чакай вавёрачку — тушы недакурак!», каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і нагадаць пра бяспеку.

«Мэтавая аўдыторыя кампаніі — людзі, якія грэбуюць правіламі бяспекі і лічаць, што непатушаная цыгарэта — дробязь, якая не здольная прывесці да трагедыі. А між тым непатушаны недакурак, які ўпаш на ложак ці падлогу, прыкладна праз дзве хвіліны выкліча агонь, а праз некалькі імгненняў — пажар, патушыць які сваімі сіламі будзе немагчыма. На жаль, не ўсе бачаць у гэтым важкую прычыну для адмовы ад цыгарэт. Аднак паліць або не паліць — выбар кожнага, то тушыць за сабой недакуркі — прамы абавязак ўсіх курцоў», — адзначылі ў МНС.

Галоўнай «гераіняй» новай кампаніі стане вавёрачка — вёрткі і шустры звярок, які схоплівае ўсё на ляту. Яна вельмі цікаўная і разумная, таму здольная хутка апынуцца там, дзе выкідваюць цьмеючы недакурак, і патушыць яго замест няўдачлівага і бестурботнага курца.


Ратавальнікі, як і заўсёды, падыдуць да кампаніі маштабна і задзейнічаюць цэлы комплекс спосабаў звярнуцца да бестурботных курцоў. Так, вуліцы гарадоў ўпрыгожаць яркія білборды. У відэароліках на тэлебачанні з’явіцца цэлы вавёрчыных атрад, які патушыць недакуркі, якія ляцяць з балконаў, выкінутыя ў кватэры ці на прыродзе. Эфір радыёстанцый таксама папоўніцца новай аўдыёрэкламай, якая заклікае да барацьбы з звычкай бесклапотна кідаць непатушаныя цыгарэты.

Сайты і сацыяльныя сеткі запоўняцца яркімі улёткамі з пухнатымі героямі, якія з манітораў і экранаў смартфонаў будуць заклікаць да захавання курцамі правілаў бяспекі.

Звязда, 7 лістапада 2020
 
Дата публикации:07.11.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:236
 
Ключевые слова:
Противопожарная агитация Курение Акция "Не жди белочку"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме