https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 98 працэнтаў


Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у час форуму па развіцці электрамабільнасці E-Mobility 2020.
"Цяпер гатоўнасць першага энергаблока БелАЭС ацэньваецца на 98 працэнтаў. Праведзена ўжо загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара, выкананы гідравыпрабаванні. На завяршальнай стадыі знаходзіцца этап фізічнага пуску, калі рэактарная ўстаноўка выведзена на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці. Плануем, што ўжо ў пачатку лістапада на першым энергаблоку пачнецца энергетычны пуск, а гэта ўжо вытворчасць першых кілават-гадзін з выдачай іх у энергасістэму краіны. Увод энергаблока ў эксплуатацыю плануецца ў першым квартале 2021 года", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Будаўніча-мантажныя работы на другім энергаблоку станцыі выкананы на 75 працэнтаў, праводзіцца індывідуальнае апрабаванне асноўнага тэхналагічнага абсталявання. Увод блока ў эксплуатацыю запланаваны на 2022 год. "Такім чынам, зусім хутка Беларусь атрымае эканамічна выгадную, экалагічна чыстую крыніцу энергіі, перавагі якой будуць адчувальныя як для эканомікі, так і насельніцтва. І электратранспарт - гэта якраз той напрамак, які зможам паспяхова развіваць. Упэўнены, тут у нас ёсць добрыя перспектывы і адпаведны зачын", - заявіў міністр.

Ён таксама падкрэсліў, што запуск Беларускай атамнай электрастанцыі адкрые новыя магчымасці не толькі для развіцця электратранспарту. "Гэты важнейшы для краіны і энергетычнай галіны праект будзе мець сінергетычны эфект у бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Увод у эксплуатацыю АЭС дасць магчымасць эканоміць прыродны газ у аб`ёме 4,5 млрд куб. м, што значна ўмацуе энергетычную бяспеку Беларусі. Выкіды парніковых газаў знізяцца больш як на 7 млн т у год. Гэта палепшыць экалагічную абстаноўку ў краіне, а таксама дасць магчымасць унесці значны ўклад у агульную справу па змякчэнні наступстваў змянення клімату ў свеце", - адзначыў Віктар Каранкевіч.

"Акрамя таго, праект БелАЭС стане платформай для шырокага ўкаранення ў эканоміку самых перадавых тэхналогій і стварэння на іх аснове інавацыйных вытворчасцей. Гэта пераход на новы тэхналагічны ўклад у энергетыцы на карысць экалогіі і канкурэнтных тарыфаў", - дадаў ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". Энергаблокі пакалення "3+" маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная асаблівасць энергаблока - унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

16 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.10.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:85
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Строительство Астравец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме