https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель патаннелі, еўра — падаражэў


9 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, аслабеў — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0009 рубля (0,04%) і склаў 2,4718 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0021 рубля (0,1%) да 2,1569 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0016 рубля (0,05%) і склаў 3,2166 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту выраслі больш як на 1% у сераду, бараль маркі Brent блізу поўдня каштаваў больш за 59 долараў ЗША. Разам з тым расійскі рубель таннее з-за чаканняў валютных інтэрвенцый Цэнтрабанка.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0541 рубля і склаў 67,0795 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2019 
 
Дата публикации:09.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:351
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме