https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Моладзь павінна ведаць праўду пра Вялікую Айчынную вайну


Такое меркаванне выказала мастацкі кіраўнік творчага калектву былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў "Лёсы" Першамайскага раёна Мінска, які стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва, Людміла Бурдыка.
Удзельнікі калектыву праводзяць вялікую работу па патрыятычным выхаванні і захаванні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне: наведваюць урокі мужнасці ў школах, вышэйшых навучальных установах, ліцэях, воінскіх часцях, выступаюць з канцэртнымі праграмамі на прадпрыемствах, у шпіталях, дамах інвалідаў, на раённых, гарадскіх і міжнародных святах, арганізуюць прэзентацыі кніг на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

"У нашым калектыве 28 чалавек - былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў, жыхары блакаднага Ленінграда. Людзі, якія перажылі ўсе жахі вайны, бачылі на ўласныя вочы, як побач паміралі іх маці, пакутавалі блізкія. Яны неабыякавыя, не хочуць, каб такое паўтарылася. І робяць усё магчымае, каб данесці нескажоную праўду пра той час, у першую чаргу, да моладзі", - адзначыла Людміла Бурдыка.

Паводле яе слоў, апошнім часам у свеце робяцца спробы перапісаць гісторыю, "абяліць" сутнасць фашызму.

"Ужо на працягу амаль 15 гадоў мы гаворым аб тым, як усё было на самай справе, аб стратах, якія панёс Савецкі Саюз. Бываем у школах Мінска і рэгіёнаў Беларусі, за мяжой - у Польшчы, Швецыі, Фінляндыі, Чэхіі, Аўстрыі, Славакіі, Бельгіі, Германіі, Галандыі, былых саюзных рэспубліках", - дадала Людміла Бурдыка.

Творчы калектыў "Лёсы" - актыўны ўдзельнік міжнароднай акцыі "Не фашызму! Дзяцінства без вайны!", якая стартавала да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Былыя малалетнія вязні канцлагераў праехалі маршрутам "Залатое кальцо памяці" па ўсіх абласцях Беларусі, прыгранічных гарадах, наведалі памятныя мясціны ў іншых дзяржавах, дзе ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў загінулым у гады вайны.

Акрамя таго, прывезлі капсулу з зямлёй аднога з буйнейшых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Германіі "Бухенвальд" для пахавання ў крыпце Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых.

Людміла Бурдыка падзякавала за падтрымку адміністрацыі Першамайскага раёна, раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, Мінгарвыканкаму, грамадскаму аб`яднанню "Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму".

Узрост удзельнікаў калектыву - ад 80 да 93 гадоў. "Шчаслівыя, што нас заўважылі, пачулі і прадставілі да такой высокай узнагароды. Пастараемся апраўдаць аказаны давер", - рэзюмавала яна.

Творчы калектыў былых малалетніх вязняў фашызму "Лёсы" ўключаны ў спіс лаўрэатаў спецыяльнай прэміі за значныя дасягненні ў справе захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, патрыятычнае выхаванне моладзі, дастойнае прадстаўленне Беларусі ў час акцыі "Не фашызму! Дзяцінства без вайны!".

БЕЛТА, 9 студзеня 2019
 
Дата публикации:09.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:152
 
Ключевые слова:
Патриотизм Фашизм Нацизм Великая Отечественная война Концлагерь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме