https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў 4,5-мільённага пасажыра


Нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў 4,5-мільённага пасажыра з пачатку 2018 года, паведамілі ў аэрапорце.
Сталічны паветраны порт 28 снежня сустрэў свайго 4,5-мільённага пасажыра гэтага года. Гэта грамадзянін Кітая Сюмінь Ян, які прыбыў у Мінск рэйсам нумар CA721 авіякампаніі AirChina з Пекіна.

"Я вельмі люблю Беларусь. А ў Мінску працую і магу сказаць, што эта вельмі прыгожы горад з выхаванымі жыхарамі, у якім заўсёды спакойна і ўтульна", - сказаў Сюмінь Ян.

Ён адзначыў, што бязвізавы рэжым даў магчымасць вялікай колькасці кітайскіх турыстаў наведваць сталіцу Беларусі і атрымліваць асалоду ад прыемнай атмасферы гэтага горада.

Дзякуючы маштабным укладанням апошніх гадоў у інфраструктуру аэрапорта, мадэрнізацыю аэравакзальнага комплексу і паляпшэнне якасці абслугоўвання пасажыраў Нацыянальны аэрапорт Мінск становіцца ўсё больш прывабным як для авіякампаній, так і для падарожнікаў, падкрэслілі ў прэс-службе паветранай гавані.

Сталічны аэрапорт працягвае ўмацоўваць пазіцыі зручнага транзітнага вузла для пералётаў у іншыя пункты назначэння.
____________________________________________

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці.

Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.


29 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:544
 
Ключевые слова:
Мінск Национальный аэропорт Авиаперевозки Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме