https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 30 снежня 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста шэсцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 1 дзень.
Якія падзеі адбыліся 30 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 30 снежня

У 1667 годзе спыніў дзейнасць Віленскі манетны двор.
У 1922 годзе адбылося ўтварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
У 1956 годзе вёска Шацілкі ператворана ў гарадскі пасёлак (зараз — горад Светлагорск).
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Літоўскай Рэспублікай.

Хто нарадзіўся 30 снежня

1880 год: Антон Баначыч, беларускі спявак і педагог.
1904 год: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Джозеф Рэдзьярд Кіплінг і французская актрыса Вера Клузо.

30 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць прарока Данііла. У народзе гэты дзень называлі Данііл Зімапаказальнік. Таксама па надвор`ю ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе май.

Калі 30 снежня была завіруха, гэта значыла, што наступным летам пчолы будуць добра раіцца і прынясуць багаты ўраджай мёду.

Шэрань на галінках дрэў сведчыла пра адлігу, якая будзе праз тыдзень.

Sputnik, 30 снежня 2018
 
Дата публикации:30.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:295
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме