https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навагодняя ноч у Беларусі прайшла без здарэнняў


Пра гэта паведамляе сайт МУС.
"Новы год прайшоў спакойна, без грубых парушэнняў грамадскага парадку. Непасрэдна ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў меры па спыненні правапарушэнняў прымаліся аператыўна, надзвычайных здарэнняў і злачынстваў зафіксавана не было", — заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Дзмітрый Кур`ян.

"Для забеспячэння грамадскага парадку ў месцах правядзення гулянняў рабіліся дадатковыя захады бяспекі: было ўстаноўленае ачапленне і кантрольна-прапускны рэжым з надгляднымі мерапрыемствамі, тэрыторыю правядзення мерапрыемстваў правяралі сапёрна-піратэхнічныя групы, у месцах гулянняў была павялічаная шчыльнасць нарадаў міліцыі", — адзначаецца ў паведамленні.

Навагоднія гулянні працягваюцца, аператыўная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца стабільнай. Узмоцнены рэжым нясення службы, на які пераведзеныя каля 10 тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, будзе доўжыцца да 2 студзеня.

БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2019
 
Дата публикации:01.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:308
 
Ключевые слова:
Новый год Происшествия Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме