https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на таргах БВФБ


27 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0049 рубля (0,20%) і склаў 2,4456 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0012 рубля (0,06%) да 2,1495 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0009 рубля (0,03%) і склаў 3,1141 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на марку Brent апоўдні чацвярга таргуюцца блізу 53,5 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0103 рубля і склаў 68,8762 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2018
 
Дата публикации:27.12.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:268
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме