https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі моладзеваму руху ўдзяляецца асаблівая ўвага


Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на 43-м з`ездзе грамадскага аб`яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", які праходзіць 30 мая ў канцэртнай зале "Мінск".
"У Беларусі моладзеваму руху ўдзяляецца асаблівая ўвага, і гэта прынцыповая дзяржаўная палітыка. На пятым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт дакладна вызначыў, што моладзь - гэта стратэгічны рэсурс развіцця краіны", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, сотні тысяч юнакоў і дзяўчат звязалі сваё жыццё з самай масавай арганізацыяй - Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, прынялі свядомае рашэнне ўзяць на сябе адказнасць за будучыню краіны, павесці за сабой моладзь.

Наталля Качанава ўпэўнена, што гэта задача пад сілу толькі сапраўдным лідарам, людзям з моцным унутраным перакананнем, адданым сваёй краіне.

Звяртаючыся да членаў БРСМ, Наталля Качанава адзначыла, што яны павінны быць прыкладам самаадданай любові да Радзімы і свайго народа, смела і аргументавана пашыраць ідэі традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, адстойваць дзяржаўную пазіцыю.

"З гэтымі перакананнямі неабходна дайсці да кожнага", - дадала яна.

Прыцягнуць моладзь, якая шмат часу праводзіць у інтэрнэце, няпроста, але гэта адзін з ключавых напрамкаў дзейнасці арганізацыі. Каб стаць цэнтрам прыцягнення для моладзі, патрэбны яркія і запамінальныя мерапрыемствы, якія будуць цікавыя маладым людзям.

"Дзяржава ўскладае вялікія надзеі на моладзь. Рэалізуючы такія маштабныя дзяржаўныя праекты, як ІТ-краіна, Беларуская атамная станцыя, індустрыяльны парк "Вялікі камень", стаўка робіцца менавіта на вас. Сёння нельга быць інертным і пасіўным", - падкрэсліла Наталля Качанава.

У Беларусі, дзе самай высокай каштоўнасцю з`яўляецца чалавек, усе намаганні ўлады засяроджаны на дасягненні галоўных мэт - сацыяльнай справядлівасці, якасці жыцця людзей і дабрабыту.

Менавіта на прынцыпах раўнапраўя і павагі краіна выбудоўвае дзелавыя і гандлёва-эканамічныя адносіны са многімі краінамі свету. Голас Беларусі ўсё больш упэўнена гучыць пры вырашэнні пытання рэгіянальнай бяспекі, пашырэння ідэй міру і ўзаемаразумення.

"Справа гонару сучаснай моладзі - захаваць і прымножыць усё тое, што выклікае пачуццё гонару за родную Беларусь", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наталля Качанава зачытала прывітанне ўдзельнікам 43-га з`езда БРСМ, якое накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Удзельнікамі з`езда сталі дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны, якія прадстаўляюць вучнёўскую, студэнцкую, працоўную, сельскую, служачую моладзь і моладзь, якая праходізць службу ў сілавых структурах.

У рабоце форуму прымаюць удзел члены ўрада, парламентарыі, кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі.

У адрас дэлегатаў і гасцей з`езда паступілі прывітальныя тэлеграмы і віншавальныя пісьмы ад замежных дружалюбных арганізацый з Расіі, Казахстана, Кітая, Кубы, Латвіі, Польшчы, Сербіі, а таксама ад партнёрскіх арганізацый БРСМ Беларусі.

Форум прызначаны падвесці вынікі дзейнасці арганізацыі за перыяд з 2015 года, а таксама вызначыць далейшую стратэгію яе развіцця.

30 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:459
 
Ключевые слова:
БРСМ Молодёжь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме