https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БелАЗ выпусціў новую мадэль 55-тоннага кар`ернага самазвала


ААТ "БелАЗ" выпусціла новую мадэль 55-тоннага кар`ернага самазвала. Такая інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства.
Новыя рашэнні даюць магчымасць палепшыць каэфіцыент тэхнічнай гатоўнасці самазвалаў гэтага класа грузападымальнасці.

Сучасная аўтаматычная гідрамеханічная перадача (ГМП) планетарнага тыпу вытворчасці БелАЗ з шасцю ступенямі пярэдняга ходу і адной ступенню задняга ходу дае магчымасць выбраць найбольш аптымальны цягава-скорасны рэжым руху самазвала, аблягчае кіраванне і забяспечвае бяспеку руху.

Сістэма аўтаматычнага кіравання ГМП паляпшае эксплуатацыйныя характарыстыкі машыны, павялічвае яе рэсурс і надзейнасць за кошт падтрымання аптымальных рабочых рэжымаў.

У новай мадэлі кабіна павышанай камфартабельнасці і палепшанай агляднасці з інфармацыйным вадкакрышталічным дысплэем на панэлі прыбораў, палепшанымі абівачнымі і ізаляцыйнымі матэрыяламі.

У базавую камплектацыю самазвалаў уключаны опцыі, якія паляпшаюць эксплуатацыйныя якасці машыны. Сярод іх сістэма камбінаванага пажаратушэння з дыстанцыйным уключэннем, цэнтралізаваная сістэма змазкі, сістэма кантролю ціску ў шынах, перадпускавы падагравальнік рухавіка, сістэма відэаагляду, ацяпляльна-кандыцыянерны блок, сістэма кантролю загрузкі і паліва, устройства сігналізацыі набліжэння да высакавольтнай лініі.

"Першае шасі БелАЗ-7555H адгружана ў адрас адной з буйнейшых вуглездабыўных кампаній Рэспублікі Хакасія. Гэта мадэль прызначана для перавозкі горнай масы ў складаных горнатэхнічных умовах глыбокіх кар`ераў, на адкрытых распрацоўках радовішчаў карысных выкапняў па тэхналагічных дарогах у розных кліматычных умовах, пры тэмпературы знадворнага паветра ад 50 градусаў ніжэй за нуль да плюс 50. Улічваючы пажаданні і водклікі з месц эксплуатацыі, спецыялісты ААТ "БелАЗ" працуюць над удасканаленнем тэхнікі, для таго каб зрабіць яе максімальна эфектыўнай, эканамічнай і надзейнай", - гаворыцца ў паведамленні.
_______________________________________________

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах. За 70-гадовую гісторыю прадпрыемства выпушчана больш як 500 розных мадыфікацый кар`ерных самазвалаў і машын спецыяльнага прызначэння, сабрана 146 тыс. адзінак тэхнікі, геаграфія паставак якіх налічвае 72 краіны.

26 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:765
 
Ключевые слова:
БелАЗ Карьерный самосвал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме