https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі будзе створаны інстытут добраахвотных памочнікаў следчага


Пра гэта паведаміў старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.
"Ёсць прапанова Акадэміі кіравання стварыць на базе Следчага камітэта філіял якой-небудзь з кафедраў. Хутчэй за ўсё, гэта будуць практыка-арыентаваныя спецыяльнасці, каб студэнты маглі наведваць Следчы камітэт не толькі на практыцы (вытворчай, азнаямляльнай, пераддыпломнай). Гэта, магчыма, нейкае садзейнічанне, удзел у якасці добраахвотных памочнікаў", - сказаў Іван Наскевіч. Ён дадаў, што цяпер рыхтуецца ведамасны акт, у адпаведнасці з якім ствараецца інстытут добраахвотных памочнікаў. У гэтым плане будзе вельмі шырокае поле дзейнасці нават для студэнтаў.

У цэлым Следчы камітэт і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь маюць намер знайсці агульныя падыходы ў плане навуковага супрацоўніцтва. Магчыма, на базе Следчага камітэта ўдасца рэалізаваць ідэю навучальнай установы аб стварэнні нейкай інавацыйнай пляцоўкі. Гэта дасць пэўны імпульс сумеснай рабоце і будзе карысна як для вучоных і студэнтаў Акадэміі кіравання, так і для супрацоўнікаў камітэта.

Сёння ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшоў адкрыты дыялог з удзелам Івана Наскевіча. Тэмай размовы стала развіццё Следчага камітэта на сучасным этапе. Удзельнікі абмеркавалі спецыфіку работы ведамства, якасць падрыхтоўкі патэнцыяльных супрацоўнікаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама праблемныя пытанні, якія цікавяць студэнтаў. Паводле слоў старшыні Следчага камітэта, сустрэча з маладымі людзьмі мае прафарыентацыйны характар. "Спадзяюся, што яна дасць магчымасць яшчэ больш пашырыць рамкі нашага супрацоўніцтва, і больш людзей папоўніць рады Следчага камітэта", - сказаў ён.

Праект "Адкрыты дыялог", ініцыіраваны БРСМ, стартаваў як шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дала магчымасць моладзі ўзнімаць самыя вострыя праблемы і задаваць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам органаў улады, палітыкам, прадпрымальнікам, грамадскім дзеячам. З часам "Адкрыты дыялог" набыў маштаб сапраўднага грамадскага руху. Мерапрыемствы такога фармату праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

1 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.12.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:804
 
Ключевые слова:
Следственный комитет Безопасность БРСМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме