https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 1 студзеня 2015 года ў Беларусі на АЗС будзе прадавацца дызельнае паліва толькі экалагічнага класа К-5


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе "Белнафтахіма".
Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза дазваляе абарачэнне на тэрыторыі Беларусі дызельнага паліва экалагічнага класа К4 толькі да 31 снежня 2014 года. Выконваючы патрабаванні міжнароднага рэгламенту, адзначылі ў прэс-службе, 1 студзеня 2015 года беларускія аўтазаправачныя станцыі пяройдуць на продаж дызельнага паліва толькі экалагічнага класа К5 (ДТ-К5) — як зімовага, так і летняга. 

У параўнанні з ніжэйшым класам К4 у К5 сталі больш жорсткімі нарматыўныя параметры па ўтрыманні серы (не больш за 10 міліграмаў на 1 кілаграм, ці 0,001%), што поўнасцю адпавядае патрабаванням еўрапейскага стандарту Еўра-5. 

Беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы — ААТ "Мазырскі НПЗ" і ААТ "Нафтан" — ужо цяпер прапаноўваюць аўтамабілістам і транспартным прадпрыемствам паліва палепшанай экалагічнай якасці. Яно маркіруецца па еўрапейскім стандарце як Еўра-5, а па класіфікацыі, прынятай на тэрыторыі Мытнага Саюза, — як клас К5. 

"Узровень тэхнічнай аснашчанасці нафтаперапрацоўчых заводаў дазваляе сёння ў поўным аб`ёме забяспечыць патрэбнасці беларускага рынку ў дызельным паліве класа К5", — адзначылі ў прэс-службе "Белнафтахіма". 

Плануецца, што цана паліва ДТ-К5 захаваецца на ўзроўні ДТ-К4.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2014
 
Дата публикации:15.11.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:903
 
Ключевые слова:
Техрегламент Евро-5 Экология Мытны саюз Дизельное топливо
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме