https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад дасць гарантыі ў пагашэнні крэдыту для ААТ "Гомельдрэў"


Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1002 ад 23 кастрычніка 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Крэдыт у суме, эквівалентнай 15,5 млн. еўра, будзе выдадзены ААТ "Гомельдрэў" для фінансавання інвестыцыйнага праекта "Рэканструкцыя і развіццё дзейных вытворчасцяў з укараненнем комплексу энергазберагальных мерапрыемстваў, арганізацыяй вытворчасці драўнянавалакністых пліт МДФ/ХДФ". Тэрмін вяртання крэдыту — 30 лістапада 2023 года.

Гарантыя ўрада даецца ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" у пагашэнні крэдыту і выплаце часткі працэнтаў за карыстанне ім (за выключэннем працэнтаў, што кампенсуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту). Плата за даванне гарантыі ўрада ажыццяўляецца аднаразова ў памеры 0,01% ад сумы крэдыту. 

Даручана таксама ў 2014 годзе кампенсаваць ААТ "Гомельдрэў" за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя пытанні ў сферы прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, 50% стаўкі па крэдыце, вызначанай у крэдытным дагаворы, з кампенсацыяй у беларускіх рублях паводле афіцыйнага курсу Нацыянальнага банка на дату аплаты. Атрыманыя сродкі накіроўваюцца ААТ "Гомельдрэў" у 2014—2015 гадах на папаўненне ўласных абаротных сродкаў. 

Умовай давання дзяржаўнай падтрымкі "з`яўляецца дасягненне прадпрыемствам у 2015 годзе паказчыкаў у разліку на аднаго сярэдняспіскавага работніка па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) і па дададзеным кошце, даведзеных Беларускім вытворча-гандлёвым канцэрнам лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:28.10.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1123
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Гомельдрев Беллесбумпром Деревообработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме