https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый у верасні плануе запусціць новую лінію па вытворчасці шпал


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый ААТ "Дарбудмантажтрэст" у верасні гэтага года плануе ўвесці ў эксплуатацыю новую лінію па вытворчасці жалезабетонных шпал з рознымі відамі рэйкавых умацаванняў,

Падчас рэалізацыі праекта быў выкананы капітальны рамонт аднаго з цэхаў з заменай інжынерных сетак, выраблены дадатковыя металаканструкцыі і падмуркі пад абсталяванне.

Магутнасць новай лініі разлічана на выраб да 400 тыс. жалезабетонных шпал штогод. "Важнейшымі перавагамі ўстаноўленага сучаснага абсталявання з`яўляецца яго энергаэфектыўнасць і высокая якасць вырабаў. Лінія практычна поўнасцю аўтаматызаваная — асноўнымі вытворчымі працэсамі кіруе камп`ютар і комплекс спецыяльнага праграмнага забеспячэння", — адзначыла прэс-служба.

Галоўным чынам на заводзе плануецца вырабляць запатрабаваныя жалезабетонныя шпалы са змацаваннем СБ. У перспектыве — выпуск шпал са змацаваннямі ARC, Pandrol, Vossloh, што выкарыстоўваюцца пры рамонце і будаўніцтве чыгуначнага палатна ў Расіі і краінах Еўрасаюза.

У першую чаргу прадпрыемства плануе задаволіць попыт айчынных спажыўцоў. Галоўным з іх з`яўляецца Беларуская чыгунка — больш за 50% прадукцыі завода выкарыстоўваецца для рамонту і будаўніцтва аб`ектаў магістралі.

Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый з`яўляецца філіялам ААТ "Дарбудмантажтрэст" і спецыялізуецца на вытворчасці жалезабетонных канструкцый для будаўніцтва аб`ектаў вытворчага прызначэння, мастоў, жылля; металаканструкцый і арматурных вырабаў; канструкцый паўсухога прасавання для добраўпарадкавання. Акцыі ААТ "Дарбудмантажтрэст" знаходзяцца ва ўпраўленні Беларускай чыгункі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 жніўня 2014
 
Дата публикации:19.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1627
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Модернизация Шпалы Асіповічы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме