https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з 2016 года ўводзіцца забарона на пастаўкі неапрацаванай драўніны на экспарт


Такое даручэнне даў 19 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў прысутных, ці ўсе аб’ёмы драўніны, якія магчыма, перапрацоўваюцца ў краіне. Паводле слоў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча, у 2013 годзе за межы краіны было прададзена нізкасортнай драўніны на $140 млн. У гэтым годзе плануецца рэалізаваць 60 млн штук пасадачнага матэрыялу на Br24 млрд, у тым ліку дэкаратыўнага.

Прэзідэнт звярнуў увагу на мэтазгоднасць таго, каб уся драўніна перапрацоўвалася ў краіне. «Калі табе капіталісты плацяць за яе $150 млн у год, за гэты хлам, значыць, ён там патрэбны, і яны атрымліваюць, як мінімум, столькі ж у кішэнь даходаў. Чаму мы не можам атрымаць гэта ў краіне?» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Давайце дамовімся: гэты і наступны год вы яшчэ боўтаецеся, а з 2016 года — у вас поўная забарона на пастаўкі драўніны за межы краіны. З 1 студзеня 2016 года вы сыравіну за межы краіны не пастаўляеце! Толькі з высокай дабаўленай вартасцю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што бываюць выключэнні, аднак пра іх неабходна дакладваць яму асабіста і без яго ведама нічога не можа быць прададзена.

Звязда, 19 жніўня 2014
 
Дата публикации:19.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1179
 
Ключевые слова:
Деревообработка Товары из Беларуси Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме