https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Толькі ў адным раёне Мінска падчас пазапланавай аперацыі "Нелегал" прыцягнута да адказнасці прыблізна 30 чалавек


У выніку прыкладна 30 чалавек прыцягнутыя да адказнасці, з якіх пяцёра беларусаў.
У канцы мінулага тыдня ў Партызанскім раёне Мінска было праведзенае пазапланавае комплекснае мерапрыемства "Нелегал". Супрацоўнікі аддзела па грамадзянстве і міграцыі райупраўлення сумесна з калегамі з іншых службаў дадаткова праверылі месцы магчымага з`яўлення замежных грамадзян, якія нелегальна знаходзяцца ў сталіцы.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, выяўленыя 24 іншаземцы, якія парушылі правілы знаходжання ў Беларусі, прыцягнутыя да адказнасці двое грамадзян Беларусі за даванне нелегалам жылых памяшканняў, тры службовыя асобы пакараныя за ўладкаванне на працу без належнага афармлення. Апрача таго, прынятае рашэнне аб дэпартацыі ў дачыненні да аднаго злоснага парушальніка, яшчэ адзін высланы за межы краіны.

Пры рэйдавай адпрацоўцы аб`ектаў грамадскага харчавання ў адным з кафэ была затрыманая грамадзянка сярэднеазіяцкай рэспублікі. Дзяўчына працавала без спецыяльнага дазволу. У выніку сама іншаземка, а таксама яе работадаўца прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Істотная частка парушэнняў звязаная з тэрмінамі рэгістрацыі іншаземцаў. У сувязі з гэтым у аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Партызанскага РУУС нагадалі, што замежным грамадзянам неабходна на працягу пяці сутак (за выключэннем нядзель і непрацоўных святочных дзён) зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання. Гэтае правіла не распаўсюджваецца на грамадзян Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, якія ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі могуць рэгістравацца на працягу 30 сутак з моманту ўезду.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2014
 
Дата публикации:11.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1257
 
Ключевые слова:
Мінск Визовый режим "Нелегал" Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме