https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія аграрыі перасягнулі 7-мільённы рубеж па намалоце збожжа


Больш за 7 млн т збожжа намалочана ўжо ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 5 жніўня, агульны намалот збожжа па рэспубліцы перавысіў 7 млн 287 тыс. т. Пры гэтым уклад аграрыяў Мінскай вобласці склаў больш за 1 млн 740 тыс. т збожжа, Гродзенскай - больш за 1 млн 324 тыс. т, Брэсцкай - 1 млн 252 тыс. т, у гаспадарках Гомельскай вобласці сабрана 1 млн 162 тыс. т збожжа, Магілёўскай - 1 млн 158 тыс. т, Віцебскай - 651 тыс. т.

У сярэднім з 1 га беларускія аграрыі ўбіраюць 39,8 ц збожжа, гэта на 6,3 ц больш, чым у мінулым годзе. Пры гэтым, напрыклад, Гродзенская вобласць з 1 га намалочвае амаль 50 ц збожжа, 42 ц маюць гаспадаркі Брэсцкай вобласці, 41,7 ц - Мінскай.

Разам з тым у некаторых гаспадарках паказчык ураджайнасці значна вышэйшы. Так, у Гродзенскай вобласці ў ВД СВК "Путрышкі", СВК "Абухава", СВК імя Дзеншчыкова і СВК "Свіслач" з 1 га намалочваюць больш за 80 ц збожжа, у СВК імя Крамко - 92,4 ц, у СВК "Прагрэс-Верцялішкі" - 97,3 ц. Самая высокая ўраджайнасць у Брэсцкай вобласці ў СВК "Ляхавіцкі" - 73,2 ц/га, у Мінскай - у ААТ "Новае жыццё" (92 ц/га) і ААТ "Гастэлаўскае" (93,1 ц/га). Больш за 71 ц/га ўбіраюць у КСУП "А/к "Холмеч" (Гомельская вобласць), 63,5 ц/га - у СВК "Ларынаўка" Віцебскай вобласці.

Як сцвярджаюць спецыялісты, высокая ўраджайнасць дае магчымасць у гэтым годзе разлічваць на рэкордны намалот збожжа - з улікам кукурузы ў Беларусі плануецца сабраць каля 10 млн т. Ісці да рэкорду хлебаробам дапамагае і добрае надвор`е

Няўбранымі яшчэ застаюцца 596 тыс. га, або 24,5 працэнта плошчаў. Бліжэй за астатніх да завяршэння ўборачнай кампаніі Гомельская вобласць, дзе збожжа ўбрана амаль з 89 працэнтаў плошчаў, Мінская (больш за 86 працэнтаў) і Брэсцкая (звыш 82 працэнтаў).

5 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1298
 
Ключевые слова:
Урожай Зерновые Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме