https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі пераходзіць ад павальнага кантролю да аналітычнага


Аб гэтым заявіў жніўня старшыня КДК Аляксандр Якабсон.
"Інакш кажучы, мы не ідзём проста так, каб штосьці знайсці. Мы спачатку аналізуем сітуацыю. Для гэтага ў нас ёсць аналітычны цэнтр, фінансавая разведка", - сказаў кіраўнік ведамства.

Акрамя таго, ён адзначыў, што цяпер адзін з прыярытэтаў для КДК - гэта папераджальны прафілактычны кантроль. Таксама КДК кантралюе ўсе доўгатэрміновыя дзяржаўныя праграмы. Іх аналіз праводзіцца праз аўдыт эфектыўнасці. Старшыня КДК дадаў, што акцэнт робіцца менавіта на якасці, а не колькасці праверак.

За першае паўгоддзе 2014 года КДК спагнаў у бюджэт Br775 млрд (у 2,1 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2013 года). У праваахоўныя органы было накіравана 936 матэрыялаў, па якіх узбуджана 547 крымінальных спраў.

1 жніўня супрацоўнікі КДК адзначаюць 95-годдзе органаў дзяржкантролю Беларусі і 20-годдзе самога ведамства. У 1919 годзе быў створаны Камісарыят дзяржаўнага кантролю Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі, а 2 жніўня 1994 года створана Служба кантролю пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

1 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1007
 
Ключевые слова:
Госконтроль Финансовая разведка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме