https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 29 снежня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 29 снежня 2011 года.
На 29 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.380 беларускіх рублёў
Еўра — 10.950
Расійскі рубель — 265
Украінская грыўна — 1.044,43

Кошык валют — 2.897,13

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 20 рублёў (0,24%), еўра — на 20 рублёў (0,18%), расійскага рубля — знізіўся на 4 рублі (1,49%), грыўны — вырас на 2,62 рубля (0,25%). Курс кошыка валют знізіўся на 10,41 рубля (0,36%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 1.842,45 рубля (174,69%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3067, "долар/расійскі рубель" — 31,6226, "долар/грыўна" — 8,0235.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 29 снежня долар купляюць па 8.280—8.360 і прадаюць па 8.400—8.700 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 4 рублі, продажу — на 5.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.350—8.400 пры куплі, 8.450—8.500 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2011
 
Дата публикации:29.12.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2635
 
Ключевые слова:
Экономика Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме