https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пад новы год Нацыянальны банк Беларусі выпусціў "вожыкаў"


29 снежня ўводзяцца ў абарачэнне памятныя манеты "Вожык" (залатая і сярэбраная) і "Вожыкі" (сярэбраная).
Залаты "Вожык" мае намінал 50 рублёў, 999 пробу сплаву, масу 7,78 грама і дыяметр 25 міліметраў. Сярэбраны — намінал 20 рублёў, 999 проба, маса 31,1 грама і дыяметр 38, 61 міліметра.

Абедзве манеты адчаканены на ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт" у Германіі, маюць якасць "пруф". Тыраж: залатая — 1000 штук, сярэбраная — 4000.

"Вожыкі" ж маюць намінал 20 рублёў, 999 пробу сплаву, масу 31,1 грама і дыяметр 38,61 міліметра. Адчаканена манета там жа, дзе і "Вожык", той жа якасцю. Тыраж — 4000 штук.

Уладзіслаў Кулецкі
Звязда, 29 снежня 2011
 
Дата публикации:29.12.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2477
 
Ключевые слова:
Монеты Беларуси Нумизматика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме