https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Дзяржынскім раёне выявілі наркалабараторыю: канфіскаваны мефедрон, марыхуана, гашыш і гераін


У Дзяржынскім раёне спынена дзейнасць наркалабараторыі па вытворчасці мефедрона, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
У адным з дачных дамоў трое мінчан 34, 39 і 42 гадоў арганізавалі лабараторыю па вытворчасці асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Аператыўнікамі была канфіскавана найбуйнейшая партыя — больш за 5 кг мефедрона, 1 кг марыхуаны, а таксама гашыш, метадон і гераін. Частка вырабленага псіхатропнага рэчыва ўжо была расфасаваная з мэтай збыту бескантактавым спосабам.

«Спецаперацыя па ліквідацыі падпольнай наркалабараторыі праводзілася пры падтрымцы СПБТ „Алмаз“. Выяўлена лабараторнае абсталяванне, прэкурсоры і хімічныя рэактывы, якія выкарыстоўваюцца ў сінтэзе псіхатропных рэчываў. Вытворчасць, улічваючы агрэсіўнасць хімічных рэчываў, вялася пры выкарыстанні рэспіратараў, гумовых пальчатак, спецыяльных касцюмаў, вакуумнай помпы для адпампоўкі лятучых рэчываў з памяшкання і фільтрацыі паветра. Вядома, што ніхто з іх не меў спецыяльнасці хіміка», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Устаноўлена, што затрыманыя дзейнічалі ў інтарэсах аднаго з нелегальных наркамагазінаў. За незаконны выраб наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з мэтай збыту, здзейсненае арганізаванай групай, распачата крымінальная справа.

Звязда, 25 сакавіка 2022
 
Дата публикации:25.03.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:249
 
Ключевые слова:
Мефедрон Наркотики Лаборатория Психотропы Криминал Дзяржынск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме