https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДПК: За суткі ў Беларусь прыбыў 631 грамадзянін Украіны


Грамадзяне Украіны працягваюць прыбываць у Беларусь: за суткі — 631 чалавек, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.
«З 6.00 22 сакавіка па 6.00 23-га ў Беларусь з украінскай тэрыторыі праехалі 414 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу — 207, праз Літву — 10», — расказалі ў ДПК.

Беларускі бок аказвае прыбылым неабходную дапамогу. З гэтай мэтай паблізу прыгранічнай вёскі Гдзень Гомельскай вобласці з пачатку сакавіка Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа адкрыты мабільны пункт абагравання. Аналагічны комплекс з 19 сакавіка пачаў функцыянаваць паблізу пункта спрошчанага пропуску «Паддабранка».

Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме.

Звязда, 23 сакавіка 2022
 
Дата публикации:23.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Паддабранка Гомельшчына Украина Беженцы Гуманитарная помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме