https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ДПК пракаментаваў рашэнне аб абмежаванні выезду з краіны ў сувязі з COVID-19


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Дзяржпагранкамітэт пракаментаваў рашэнне аб абмежаванні выезду з краіны ў сувязі з COVID-19. 

"Змяненні ўступаюць у сілу з 00.00 21 снежня і закрануць перасячэнне граніцы іншаземцамі і беларусамі ў абодвух напрамках праз наземныя пагранічныя пераходы з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай, а таксама паветраныя пункты пропуску. Аналагічныя меры ў розных варыянтах рэалізацыі ўводзіліся ў Латвіі, Літве і Расіі. Так, часова прыпыняецца выезд грамадзян Беларусі і іншаземцаў, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, праз функцыянуючыя наземныя пункты пропуску за выключэннем асобных выпадкаў. Авіяцыйныя пункты пропуску гэта абмежаванне не закране", - расказалі ў ДПК.

Абмежаванні на ўезд для іншаземцаў праз наземныя пункты пропуску застаюцца ў сіле. Акрамя таго, іншаземцам старэйшым за шэсць гадоў спатрэбяцца медыцынскія дакументы, што пацвярджаюць адмоўны рэзультат ПЛР-даследавання на COVID-19.

"Беларусы і іншаземцы, што ўязджаюць у Беларусь праз наземныя і паветраныя пункты пропуску з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі COVID-19 і якія ўнесены Міністэрствам аховы здароўя ў пералік, абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў краіну і да завяршэння гэтага тэрміну не могуць выехаць з Беларусі. У выпадку дакументальнага пацвярджэння транзітнага праезду па Беларусі ў 24-гадзінны тэрмін ні даведка, ні самаізаляцыя ад іншаземцаў не патрабуюцца. Калі транзіт перавысіць 24 гадзіны, пропуск праз граніцу магчымы толькі пры наяўнасці медыцынскага дакумента", - адзначылі ў ведамстве.

Дакументам зацверджаны пералік асоб, на якіх не распаўсюджваюцца часовыя абмежаванні. Напрыклад, на дыпламатаў, членаў афіцыйных дэлегацый, вадзіцеляў-міжнароднікаў, іншаземцаў, якія ўязджаюць для работы, медыцынскай дапамогі, грамадзян Беларусі, якія выязджаюць за мяжу па паведамленні аб смерці або хваробы сваяка за мяжой, а таксама для работы, у камандзіроўку, атрымання адукацыі і іншыя.

У тым ліку выключэннем з`яўляюцца грамадзяне Расіі, якія перамяшчаюцца транзітам праз нашу краіну ў Расійскую Федэрацыю.

У выключных выпадках могуць прымацца прыватныя рашэнні аб пропуску асоб праз граніцу.

"Граніца прадоўжыць працаваць, але з больш строгімі абмежаваннямі, уведзенымі для прадухілення распаўсюджвання ў Беларусі інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19", - дадалі ў ДПК.

Як паведамлялася раней, Беларусь уводзіць абмежаванні ў правілы выезду з краіны праз наземныя граніцы ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Пастанова Савета Міністраў ад 7 снежня нумар 705 "Аб змяненні пастаноў Саўміна ад 8 красавіка 2020 года нумар 208 і ад 30 кастрычніка 2020 года нумар 624" апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале. Дакумент прыняты для прадухілення распаўсюджвання інфекцыі, якая выклікае захворванне на COVID-19. Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

10 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.12.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:279
 
Ключевые слова:
Карантин Коронавирус Эпидемия Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме