https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра фэйкі адносна яго візіту ў Віцебск і стану спраў у бальніцах


Прэзідэнт Беларусі 4 снежня на пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў Віцебскай вобласці выказаўся пра фэйкі адносна яго візіту ў Віцебск і стану спраў у бальніцах.
У час нарады кіраўнік дзяржавы пракаментаваў чуткі і фэйкі, распаўсюджаныя Telegram-каналамі перад яго прыбыццём у Віцебск.

"Не паспеў я прыехаць да вас у Віцебскую вобласць, яны напісалі, што (мне нават няёмка чытаць) "дэсант чэкістаў высадзіўся загадзя". Наколькі я інфармаваны, усе чэкісты на рабочых месцах. Я раніцай гаварыў з Іванам Тэртэлем (старшыня КДБ.) - усе на рабочых месцах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што перад яго візітам у той ці іншы горад супрацоўнікі КДБ не прыцягваюцца да арганізацыі мерапрыемства. Пытаннямі бяспекі займаецца адпаведная структура - Служба бяспекі Прэзідэнта. Гэта агульнасусветная практыка.

"Далей пішуць: "Відаць, будзе расказваць, як усё ў краіне добра і "карону" мы пераможам. Цікава, што адкажуць яму медыцынскія сёстры і санітаркі, якія ў кароткіх перапынках у час дзяжурства спяць на падлозе?" Слухайце, дзе ў час дзяжурства медсястра або ўрач спіць наогул? Глупства несусветнае. Дзяжурства на тое і ёсць дзяжурства, каб не спаць", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Каментуючы фэйкі аб недахопе аднаразовых сродкаў індывідуальнай аховы, з-за чаго іх даводзіцца ўрачам дэзынфіцыраваць і насіць далей, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне дастаткова СІА.

Сам Прэзідэнт пры візітах ва ўстановы аховы здароўя кожны раз надзявае адзін і той жа медыцынскі касцюм. "Мне напярэдадні прыезду не шыюць халат, штаны, майку, шапачку. Іх у Мінску ў бальніцы дэзынфікуюць, і я зноў іх надзяваю, - расказаў ён. - Але я не ведаю, каб аднаразовыя сродкі індывідуальнай аховы нехта выкарыстоўваў шмат разоў. У нас гэтага дабра дастаткова".

У Telegram-каналах таксама запэўніваюць, што ў бальніцах няма выразнага падзелу на "чырвоную" і чыстую зоны. Гэта поўная хлусня, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Я ў чыстай зоне разам з вамі пераапранаўся (у час наведвання раддома ў Віцебску.), зайшоў у шлюз, і там напісана: "чырвоная зона". Я надзеў гэты "наморднік" на нос і пайшоў далей. Выйшаў з зоны, шлюз - "чыстая зона", - адзначыў Прэзідэнт.

Спіс такіх фэйкаў бясконцы, дадаў кіраўнік дзяржавы. "Гэтыя нягоднікі так "паважаюць" урачоў. Я ўжо далей і не чытаю: што ім не плацяць, прымушаюць працаваць на мяжы чалавечых рэсурсаў. Крыніца інфармацыі - медыкі. Не трэба было, можа, гэта нават чытаць, але нягоднікі апошнія. Я гэтым агідным людзям хачу задаць толькі адно пытанне. Помніце, пасля выбараў Еўрасаюз выдзеліў 54 млн еўра пратэстунам, гэтым пісакам? А 52 млн - на лячэнне ад кавіду. Але гэтыя сродкі, як заявілі еўрасаюзаўцы, накіравалі грамадзянскай супольнасці для лячэння кавіду. Дзе гэтыя грошы? Вось няхай напішуць, дзе 52 млн еўра".

"Гэтыя грошы выдзяляюцца тым, хто бадзяецца па вуліцах. Ужо цяпер нават іх чытаеце і бачыце - не хапае. Гэтыя збеглыя (напэўна, паўтары сотні ўжо), пакуль грошы ідуць сюды, там іх перахопліваюць. І нашы пратэстуны, якія, як яны кажуць, пад дубінкі АМАПа ходзяць, унюхалі гэта: "Мы пад дубінкі ідзём, а яны нашы грошы забіраюць. Вось дзе іх грошы. Ім за гэта плацяць, каб абылгаць, зняславіць тых прыстойных людзей, якія сёння змагаюцца ў гэтых "чырвоных" зонах", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

4 снежня 2020, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:278
 
Ключевые слова:
Віцебск Коронавирус Эпидемия Здравоохранение Лечение в Беларуси Фейки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме