https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МАРГ знізіў цану на газ для вытворцаў цукру


Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю ўстанавіла новыя цэны на прыродны газ для вытворцаў цукру. Адпаведная пастанова ад 18 верасня 2019 года нумар 76 афіцыйна апублікавана 20 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пастанове сказана, што адпускныя цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і ІП, асноўным відам дзейнасці якіх з`яўляецца вытворчасць цукру, устаноўлены ў памеры Br388,76 за 1 тыс. куб.м.

Размова ідзе аб вытворцах, у якіх спажыты аб`ём прыроднага газу ў 2018 годзе склаў да 600 млн куб.м. Ранейшая цана на газ для гэтай катэгорыі спажыўцоў складала Br501,07 за 1 тыс. куб.м. Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Яна распаўсюджваецца на адносіны, што ўзніклі з 1 верасня, і дзейнічае да 31 снежня 2019 года.

20 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.09.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:310
 
Ключевые слова:
Ценообразование Антимонопольное регулирование Природный газ Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме