https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае неабходнасць актыўнага развіцця рэгіёнаў і выраўноўвання сацыяльна-эканамічных умоў у параўнанні з буйнымі рэгіянальнымі цэнтрамі і сталіцай


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 22-га сакавіка на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна.
"Людзі павінны жадаць і мець магчымасць жыць усюды ў Беларусі, у тым ліку ў Баранавічах", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, перш за ўсё стаіць задача развіць эканоміку рэгіёнаў і на гэтай аснове вырашаць сацыяльныя пытанні, скараціўшы да мінімуму разрыў ва ўзроўні жыцця насельніцтва, сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый.

"Што датычыцца эканомікі рэгіёнаў, работа тут будзе весціся паэтапна. Акцэнт будзе зроблены на гэтых 11 гарадах Беларусі, дзе ў бліжэйшыя два гады павінна быць забяспечана паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё. У гэтым пераліку і горад Баранавічы, Баранавіцкі рэгіён - буйнейшы ў Брэсцкай вобласці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму для таго, каб тут дзеці вашы і ўнукі жылі, трэба стварыць умовы. Умовы не горшыя, чым у лепшых месцах нашай Беларусі. І перад намі стаіць задача перш за ўсё развіць эканоміку рэгіёнаў, каб былі рабочыя месцы і была зарплата для людзей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

22 сакавіка 2019, Баранавічы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.03.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:330
 
Ключевые слова:
Баранавічы Соцзащита Развитие территорий Регионы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме