https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ запусціла адзіны кругласутачны кантакт-цэнтр для пасажыраў


Кантакт цэнтр БЧ цяпер працуе па ўсёй Беларусі і дае даведачную інфармацыю кругласутачна.
Беларуская чыгунка з 1 сакавіка пачала даваць даведачную інфармацыю кругласутачна, а таксама аказваць падтрымку пасажырам у вырашэнні ўсіх пытанняў, якія звязаны з пасажырскімі перавозкамі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Афіцыйна кантакт-цэнтр чыгункі адкрыўся ў ліпені 2018 года ў Магілёве. Работы па далучэнні да адзінага нумара "105" абласцей Беларусі працягваліся да цяперашняга часу. На завяршальным этапе на абслугоўванне кантакт-цэнтрам перакладзеныя абаненты Мінска.

"Цяпер з 1 сакавіка прадастаўленне даведачнай інфармацыі, браніраванне месцаў у пасажырскіх цягніках на тэрыторыі ўсёй рэспублікі ажыццяўляецца для абанентаў усіх аператараў сувязі", - падкрэслілі ў БЧ.

Спецыялісты кантакт-цэнтра садзейнічаюць у вырашэнні пытанняў, звязаных з абслугоўваннем кліентаў на вакзалах і ў пасажырскіх цягніках (для вырашэння пытання неабходна накіраваць запыт па электроннай пошце brail@rw.by або запоўніць форму "Задаць пытанне спецыялісту Кантакт-цэнтра" на сайце). Таксама ажыццяўляюць падтрымку карыстальнікаў Сістэмы продажу праз інтэрнэт (па электроннай пошце brail@rw.by і раздзел "Зваротная сувязь" на сайце), арганізуюць аказанне сітуацыйнай дапамогі асобам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі па тэлефонах: (+37529) 7392547 (МТС), (+ 37529) 6592547 (Velcom), (+37525) 7392547 (Life), (37522) 2392547 (Белтэлекам) і электроннай пошце brail@rw.by.

Больш падрабязна азнаёміцца з пытаннямі, на якія дасць адказ кантакт-цэнтр БЧ, можна па спасылцы.

Мінск, 2 сакавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:02.03.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:360
 
Ключевые слова:
Технологии Беларуская чыгунка Контакт-центр Справочная информация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме