https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўтамабілем, які ўехаў у падземны пераход у Мінску, кіраваў п`яны вадзіцель без правоў


Аўтамабілем "Мазда", які ўехаў у падземны пераход у Мінску, кіраваў вадзіцель 1971 года нараджэння ў стане алкагольнага ап`янення, які не меў вадзіцельскага пасведчання, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся 15 верасня ў 23.35. Вадзіцель на аўтамабілі "Мазда" рухаўся па праспекце Незалежнасці з боку плошчы Калініна ў напрамку вуліцы Акадэмічнай. Пры праездзе скрыжавання з вуліцай Сурганава на забараняльны сігнал святлафора ён здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем "Лада-Веста", які рухаўся на зялёнае святло па вуліцы Сурганава ў напрамку вуліцы Кузьмы Чорнага.

У выніку сутыкнення аўтамабіль "Мазда" выехаў на тратуар і з`ехаў у падземны пераход станцыі метро "Акадэмія навук" (каля дома № 79 па праспекце Незалежнасці). У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Устаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля "Мазда" раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

Ён затрыманы і дастаўлены ў Савецкае РУУС Мінска. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйныя пратаколы, праводзіцца праверка.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2018
 
Дата публикации:16.09.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:481
 
Ключевые слова:
Безопасность Алкоголь ДТП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме