https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


АСАМ ліквідавала канал пастаўкі ў Беларусь наркотыкаў


Асобная служба актыўных мерапрыемстваў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі перакрыла чарговы канал пастаўкі наркатычных сродкаў з тэрыторыі Расіі ў Беларусь.
Як паведамляе беларускае пагранведамства, 9 жніўня ў Мінску быў затрыманы грамадзянін Беларусі 1991 года нараджэння, у якога падчас асабістага вобыску было выяўлена і канфіскавана прыкладна 10 г марыхуаны. На яго працоўным месцы выяўлена і канфіскавана прыкладна 100 г гашышу. Наркотыкі затрыманы прывёз з Масквы для далейшага збыту на тэрыторыі Беларусі. 

У дачыненні да затрыманага распачаты крымінальныя справы на падставе ч. 2 і ч. 3 арт. 328 КК і ч. 2 арт. 328-1 КК. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Як адзначаюць у Дзяржаўным пагранічным камітэце, гэта ўжо не першы факт затрымання беларускіх грамадзян, якія спрабавалі арганізаваць пастаўкі наркотыкаў і псіхатропаў з тэрыторыі РФ. 

У сакавіку гэтага года быў затрыманы грамадзянін Беларусі, жыхар Мінска 1990 года нараджэння, які прывёз з Масквы 100 г амфетаміну і 50 г гашышу. 

У ліпені гэтага ж года быў затрыманы грамадзянін Беларусі, мінчанін 1990 года нараджэння, які прывёз з Масквы 100 г амфетаміну. Усе наркотыкі прызначаліся для збыту ў Мінску.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2015
 
Дата публикации:13.08.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:868
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотрафик Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме